Старажытная Эстонія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старажытная Эстонія
Remove ads

Тэрмін старажытная Эстонія ахоплівае пэрыяд гісторыі Эстоніі да зьяўленьня на яе тэрыторыі пісьмовасьці пры заваёве крыжакамі ў час Паўночных крыжовых паходаў у XIII ст.[1].

Мэзаліт

Найбольш раньнія сьляды наяўнасьці людзей на землях Эстоніі зьвязаныя з кундзкай культурай (названа па г. Кунда ў Эстоніі). Найболей старым вядомым селішчам лічыцца Пуліскае селішча, якое знаходзіцца на берагах ракі Пярну, побач з горадам Сіндзі на паўднёвым захадзе Эстоніі. Яно датуецца пэрыядам прыкладна 9500—9600 гадоў да нашай эры[2][3]. Таксама з кундзкай культурай злучана селішча Ламмсьмяэ на поўначы Эстоніі, датаванае не пазьней за 8500 г. да н. э.[4]. Касьцяныя і каменныя вырабы кудазкай культуры былі таксама выяўлены ў іншых месцах Эстоніі, а таксама ў Латвіі, на поўначы Летувы і на поўдні Фінляндыі. Для вырабу рэжучых прыладаў выкарыстоўваліся галоўным чынам крамень і кварц. На думку лінгвіста Пола Арыстэ, некалькі словаў з мовы, на якой гаварылі людзі ў пэрыяд кундзквй культуры, засталіся ў эстонскай мове. Адно з гэтых словаў kula (вёска) сьведчыць, па ацэнцы Тарма Кумара, пра наяўнасьць паўкачавой формы калектыўнага жыцьця[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads