Старое места (Талін)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старое места (Талін)
Remove ads

Старо́е ме́ста (па-эстонску: Tallinna vanalinn) — найстарэйшая частка Таліну (Эстонія). У 1997 року ўключаная ў Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО як узор гістарычнага цэнтру паўночнаэўрапейскага гандлёвага места, які добра захаваўся. У 2012 року Старое места Таліну абранае адным з шасьці цудаў Балтыйскага мора[1].

Thumb
Панарама Старога места з царквы сьвятога Олафа

Старое места Таліну ўмоўна падзяляецца на Ніжняе і Верхняе места. У Верхнім месьце, разьмешчаным на ўзвышшы Тоомпэа, пачаткова пражывала шляхта, у той час як у Ніжнім жылі гандляры, рамесьнікі й іншыя меней заможныя слаі насельніцтва. Ад Ніжняга места Вышгарад быў аддзелены гарадзкім мурам, большая частка якога таксама выдатна захавалася да нашых дзён.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads