Страхаваньне дэпазытаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Страхава́ньне дэпазы́таў — мэханізм абароны ўнёскаў фізычных асобаў у банках шляхам іх страхаваньня (гарантаваньня).

Асноўная ідэя страхаваньня дэпазытаў заключаная ў правядзеньні хуткіх выплатаў унёсчыкам зь незалежнае фінансавае крыніцы (напрыклад, адмысловага фонду) у выпадку спыненьня дзейнасьці банку (адкліканьня адмысловай ліцэнзіі на дзейнасьць). Тым самым, не чакаючы пачатку ліквідацыйных працэдураў, унёсчыкі гарантавана атрымоўваюць доступ да сваіх сродкаў.

У цяперашні час страхаваньне дэпазытаў у розных формах існуе ў 106 краінах сьвету[1]. Болей за палову усіх страхоўнікаў уваходзяць у Міжнародную асацыяцыю страхоўцаў дэпазытаў (па-ангельску: International Association of Deposit Insurers).

Remove ads

Мінуўшчына

На сёньняшні дзень гістарычна склаліся дзьве формы страхаваньня дэпазытаў: амэрыканская і нямецкая.

Злучаныя Штаты Амэрыкі сталі першай краінай, дзе зьявілася падобная сыстэма. У сувязі з эканамічным крызісам 1930-хВялікай дэпрэсіяй — у 1933 року паводле акту Гласа-Стыгала паўстала Фэдэральная карпарацыя па страхаваньні дэпазытаў. Гэтая ўстанова падкантрольная Кангрэсу і фэдэральнаму ўраду, а самі банкі ня ўдзельнічаюць у кіраваньні гэтым органам. Многія іншыя краіны ўзялі амэрыканскую сыстэму за прыклад для стварэньня падобных сваіх арганізацыяў (Вялікабрытанія, Канада, Індыя, Летува, Расея і інш.)[2].

У нямецкай сыстэме, у адрозьненьне ад амэрыканскай, дзяржава мае нязначны ўплыў на страхавыя фонды, а прыналежаць яны банкам-удзельнікам. Такія сыстэмы, акрамя самой Нямеччыны, дзейнічаюць у Аўстрыі, Францыі, Швайцарыі і Італіі[2].

Пры стварэньні беларускае ўстановы па страхаваньні дэпазытаў за прыклад была ўзятая амэрыканская мадэль.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads