Страшны двор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Страшны двор» (па-польску: Straszny dwór) — опэра ў чатырох актах, напісаная кампазытарам Станіславам Манюшкам у 1861—1864 роках. Лібрэта да опэры напісаў Ян Хянцінскі(pl) ў 1865. Твору ўласьцівыя адначасна рамантычныя і камэдыйныя рысы, характэрнае патрыятычнае адценьне. З гэтай прычыны ён быў вельмі папулярны ў польскім грамадзтве і забаронены царскімі ўладамі. Опэра была напісаная па здушэньні Студзеньскага паўстаньня, таму яе польская прэм’ера фактычна ператварылася ў вялікую патрыятычную маніфэстацыю. Сусьветная прэм’ера адбылася ў Варшаве 28 верасьня 1865 року.
«Страшны двор» лічыцца найлепшай опэрай Манюшкі і найлепшай польскай опэрай XIX стагодзьдзя. Аднак твор амаль невядомы па-за межамі Польшчы[1].
Remove ads
Сюжэт
Дзеяньне адбываецца ў першай палове XVIII стагодзьдзя. Браты Зьбігнеў і Стэфан вяртаюцца дадому пасьля вайсковай службы. Падчас разьвітальнай папойкі з сябрамі яны даюць прысягу не жаніцца, каб быць гатовымі ў любы момант аддаць сваё жыцьцё за радзіму. Аднак іхняя цётка Чэсьнікава абвяшчае пра свой намер ажаніць братоў.
Аднак Зьбігнеў і Стэфан распавядаюць пра свой зарок, а таксама пра тое, што зьбіраюцца наведаць старога прыяцеля свайго бацькі — мечніка з Калінова. Цётка Чэсьнікава ведае, што мечнік мае двух прыгожых дачок, якія браты абавязкова ўпадабаюць. Аднак яна мае намер ажаніць пляменьнікаў зусім зь іншымі паненкамі. Чэсьнікава падманвае братоў, кажучы, што Калінова нібыта заклятае, а сама хутчэй выпраўляецца туды, каб прадставіць Стэфана і Зьбігнева баязьліўцамі.
Калі Стэфан і Зьбігнеў са сваім служкам Мацеем прыяжджаюць у Калінова, мечнікавы дочкі вырашаюць праверыць, ці праўда тое, што сказала Чэсьнікава, зьлякаўшы братоў. Такія самыя намеры маюць малады барыстэр Дамазы, якія лічыць братоў сваім супернікам. Дзеля зьдзяйсьненьня пляну ён падключае галоўнага мечнікавага служку Скалубу…
Remove ads
Пастаноўкі
Твор Манюшкі быў упершыню пастаўлены ў Варшаўскім Вялікім тэатры(pl) 28 верасьня 1865. Пасьля трэцяга паказу быў зьняты з афішаў царскай цэнзурай. Улады забаранілі опэру, палічыўшы яе занадта небясьпечнай — мінула ўсяго два з паловаю рокі ад часу здушэньня Студзеньскага паўстаньня.
Опэра ставілася і ў іншых местах: Львове (1877), Празе (1891), Вене (1892), Базэлі (1939). У Расейскай імпэрыі ўпершыню пастаўленая ў 1873 року ў Кіеве. У Савецкім Саюзе ставілася ў Маскве (1946), Менску (1952), Ленінградзе (1953), Львове (1974) і інш.
Remove ads
Экранізацыі
У 1936 року рэжысэр Леанард Бучкоўскі зьняў па опэры аднайменны фільм[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads