Стэфан Курч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Курч
Remove ads

Стэфан Ёсіфавіч Курч (1850—1906) — расейскі генэрал-маёр беларускага паходжаньня, вайсковы цэнзар Віленскай вайсковай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Паходжаньне

Шляхецкі род Курчаў вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя, ягоныя прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі (гл. Курчы).

Стэфан Курч нарадзіўся 31 траўня 1850 году ў маёнтку Вусьце Магілёўскай губэрні. Бацька — беларускі шляхціч Ёсіф Адамавіч Курч, перахрышчаны ў праваслаўе каталік, уладальнік маёнтка. Маці — Надзея Васілеўна Бібікава, дачка расейскага генэрала В. А. Бібікава.

Remove ads

Пачатак вайсковай кар’еры

Службу распачаў кандуктарам у Мікалаеўскай Інжынэрнай Вучэльні, зь якой у 1868 годзе выпушчаны прапаршчыкам у 2-гі пантонны паўбатальён.

У 1869 годзе пераведзены ў ранейшым чыне ў ляйб-гвардыі Праабражэнскі полк.

У 1875 годзе атрымаў чын гвардыі штабс-капітана і празь месяц накіраваны на службу да камандуючага Заходне-Сыбірскай вайсковай акругай з залічэньнем маёрам па армейскай пяхоце.

Расейска—турэцкая вайна

З пачаткам Расейска—турэцкай вайны Стэфан Курч быў пераведзены ў 19-ы пяхотны Кастрамскі полк, у складзе якога прымаў удзел у штурме Плеўны 8 ліпеня 1877 году. Потым пераведзены ў 17-ы пяхотны Архангелагародзкі полк. У баі 28 лістапада Архангелагародзкі полк першым прыйшоў на дапамогу грэнадэрам супраць прарыву войска Асмана-пашы. Далей быў зімовы пераход праз Балканы і пасьпяховы штурм Чыфліка. За бездакорную службу Стэфан Курч быў узнагароджаны ордэнам Сьв. Станіслава 2 ступені зь мячамі, Сьв. Ганны 2 ступені зь мячамі і Сьв. Уладзімера 4 ступені зь мячамі і бантам. Пасьля вайны зноўку вярнуўся да службы ў штабе Заходне-Сыбірскай вайсковай акругі.

Апошнія гады

У 1881 годзе ўзьведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сыбірскага міннага батальёна. Потым пасьлядоўна камандаваў 30-й рэзэрвовай пяхотнай брыгадай і 19-м Кастрамскім палком (1888—1897).

14 траўня 1896 году ўзьведзены ў генэрал-маёры і з 1897 году камандаваў рознымі пяхотнымі брыгадамі ў 4-й,2-й і 5-й дывізіях, а з 14 красавіка 1900 году — 50-й рэзэрвовай пяхотнай брыгадай.

У 1905—1906 гадох — ваенны цэнзар Віленскай вайсковай акругі.[1] Гэты час разам зь дзецьмі жыў у Менску па адрасе: вул. Захар’еўская, дом 16.

Remove ads

Сям’я

  • Брат — Мікалай Ёсіфавіч Курч (1854—1916), калескі асэсар, ганаровы судзьдзя Міравога суда Аршанскай акругі. Скончыў вучэльню правазнаўства ў Санкт-Пецярбургу. Уладальнік Ярковіцкага шклаварнага завода ля Талачына, а таксама сядзібы Чэрвіна.
  • Жонка — Кацярына Міхайлаўна Курбаноўская (1861—1935), дачка віцэ-губэрнатара Акмолінскай вобласьці. Перакладчыца, драматург, празаік. Друкавалася пад псэўданімам Эк у шэрагу папулярных тагачасных часопісаў («Русская мысль», «Журнал для всех», «Журнал для женщин» і інш.). Напісала шмат апавяданьняў для дзяцей. Пасьля сьмерці мужа жыла ў Маскве на Сьпірыдонаўцы, дом 16.
  • Дачка — Надзея Курч (1891—?)
  • Сын — Барыс Курч (1899—?)
Remove ads

Сьмерць

Памёр у студзені 1906 году, пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.[2]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads