Судовы весьнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Судовы весьнік часопіс, які выдаецца Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь. Пачаў выдавацца пасьля стварэньня судовае ўлады Беларусі. Першы часопіс быў выдадзены ў студзені 1992 году. Выходзіць адзін раз у тры месяцы. Мова выданьня расейская, але рэдка бываюць допісы на беларускае мове. Галоўны рэдактар — Кісялёва Вольга Ўладзімераўна. Раней была Натальля Сьвятаславаўна Радкоўская.

Хуткія факты Тэматыка, Пэрыядычнасьць ...

Управа выданьня — 220020 Беларусь, Менск, вул. Арлоўская, д. 76.

Часопіс мае пасьведчаньне № 1048 ад 15.01.2010 году, якое было выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Наклад часопісу прыблізна 2000 асобнікаў.

Remove ads

Зьмест

У часопісе публікуюцца[1]:

  • пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якія растлумачваюць парадак прымяненьня прававых норм, і камэнтарыі да пастаноў;
  • судовыя пастановы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • касацыйная, апэляцыйная і наглядная практыка абласных судоў;
  • агляды судовае практыкі;
  • матэрыялы аб вопыце работы судзьдзяў і судоў Беларусі;
  • аналітычныя артыкулы па пытаньнях правапрымяненьня і дыскусійныя матэрыялы, у якіх ёсць прапановы па ўдасканаленьні заканадаўства.

Рашэньнем калегіі Вышэйшае атэстацыйнае камісыі Рэспублікі Беларусь часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданьняў Рэспублікі Беларусь для апублікаваньня вынікаў дысэртацыйных даследаваньняў па юрыдычных навуках.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads