Суздаль
места ў Суздальскім раёне Ўладзімерскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́здаль — горад (з 1778) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Суздальскага раёну Ўладзімерскай вобласьці. Насельніцтва 9 865 чалавек (2016 год). Разьмешчаны на рацэ Каменка, прытоку ракі Нерлі за 26 км на поўнач ад Уладзімеру.
Суздаль — горад-запаведнік, уваходзіць у Залатое кальцо Расеі, ва Ўладзімера-Суздальскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музэй-запаведнік.
Аснову эканамічнай актыўнасьці ў горадзе складаюць галіны, арыентаваныя на прыём і абслугоўваньне турыстаў: гатэльны бізнэс, грамадзкае харчаваньне і да т. п. У горадзе маюцца наступныя прамысловыя прадпрыемствы: швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, па вытворчасьці тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэньня. Моцна разьвіта агародніцтва.
Вялікая колькасьць архітэктурных помнікаў: Суздальскі Крэмль, манастыры (Спаса-Яўфім'еў, Пакроўскі, Аляксандраўскі, Рызапалажэнскі, Васільеўскі), Ансамбль гандлёвага пляцу, помнікі пасаду і шмат іншых, уключаючы помнікі драўлянага дойлідзтва. У горадзе налічваецца каля 30 цэркваў.
Remove ads
Галерэя
- Уваскрэсенская царква й гандлёвыя рады
- Сабор Нараджэньня Маці Божай
- Аляксандраўскі манастыр
- Званіца Рызапалажэнскага манастыра
- Суздальскі крэмль
Літаратура
- Суздаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 256—257. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads