Супэрмесяц

поўня або маладзік у стане найбольшага збліжэньня Месяца зь Зямлёй From Wikipedia, the free encyclopedia

Супэрмесяц
Remove ads

Супэрмесяц (лац. super — «зьверху») — поўня або маладзік у стане найбольшага збліжэньня Месяца зь Зямлёй. У 1979 г. панятак увёў Рычард Ноле ў амэрыканскім часопісе «Гараскоп» (анг. Horoscope; Норўок, штат Канэктыкут). Даўнейшы назоў: калязямное спалучэньне (грэц. περίγειο σύζυγος) — пэрыгей сызыгія. У залежнасьці ад бачнасьці завецца супэрпоўняй або супэрмаладзіком. У сярэднім здаецца прыкладна на 14% большым за звычайны Месяц. Суправаджаецца ўзмацненьнем гравітацыйнага ўзьдзеяньня Месяца на нетры Зямлі[1], што ўзмацняе прылівы і адлівы. Таксама выглядае на 30% ярчэй, чым калі Месяц знаходзіцца ў найбольш аддаленым ад Зямлі пункце сваёй арбіты[2].

Thumb
Супэрмесяц 19 сакавіка 2011 г. (справа) параўнальна са звычайнай поўняй (Нідэрлянды)
Thumb
Супэрмесяц 14 лістапада 2016 г. за 356 511 км ад сярэдзіны Зямлі (Мінэапаліс, ЗША)

14 лістапада 2016 г. супэрмесяц наблізіўся да Зямлі на найменшую з 26 студзеня 1948 г. адлегласьць. 25 лістапада 2034 г. Месяц пройдзе яшчэ бліжэй да Зямлі[3]. За 20-е стагодзьдзе супэрмесяц супадаў з зацьменьнем Месяца 5 разоў, апошні зь якіх у 1982 годзе[4]. Упершыню ў 21-м ст. супэрмесяц супаў з зацьменьнем Месяца ў ноч на 28 верасьня 2015 году[5]. 8 кастрычніка 2033 г. супэрмесяц ізноў супадзе з зацьменьнем Месяца[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads