Супэрмэн

супэргерой коміксаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Супэрмэн
Remove ads

Супэрмэ́н (па-ангельску: Superman) — супэргерой, які зьяўляецца ў амэрыканскіх коміксах, выдадзеных выдавецтвам DC Comics. Пэрсанаж быў створаны пісьменьнікам Джэры Зыгелам і мастаком Джо Шустэрам. Упершыню зьявіўся ў коміксу, які быў апублікаваны 18 красавіка 1938 году[1]. З тых часоў Супэрмэн набыў вялікую папулярнасьць, зьяўляючыся ў радыёсэрыялах, раманах, фільмах, тэлевізійных шоў, тэатральных пастаноўках і відэагульнях. Супэрмэн ёсьць тыповым супэргероем, то бок ён носіць дзівацкі касьцюм, выкарыстоўвае кодавае імя і змагаецца супраць зла пры дапамозе незвычайных здольнасьцяў. Не зважаючы на тое, што раней існавалі падобныя пэрсанажы, менавіта Супэрмэн папулярызаваў жанр супэргерояў і пашырыў яго. Ён быў самым прадаваным супэргероем у амэрыканскіх коміксах да 1980-х гадоў[2].

Thumb
Супэрмэнавы лягатып.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads