Міжнародны зьвяз аховы прыроды
міжнароднае аб'яднаньне Швайцарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны зьвяз аховы прыроды і прыродных багацьцяў (франц. Union internationale pour la conservation de la nature et de ses ressources[5]) — міжнароднае аб'яднаньне Швайцарыі, заснаванае ў кастрычніку 1948 году ў Францыі як Міжнародны зьвяз аховы прыроды (МЗАП)[6].
Паводле 1-га артыкула Статуту МЗАП, яго сябрамі былі ўрады і грамадзкія аб'яднаньні. Згодна з 2-м артыкулам ставіў за мэту захаваньне цэласнасьці і разнастайнасці прыроды, а таксама забесьпячэньне ўстойлівага выкарыстання прыродных багацьцяў[7].
У 2000-я гады налічваў каля 850 сябраў. Ажыцьцяўляе падрыхтоўку рэкамэндацыяў Камітэту Сусьветнай спадчыны па ўлучэньні ў Сьпіс аб’ектаў прыроднай спадчыны. Рыхтуе справаздачы аб стане захаванасьці ўключаных у Сьпіс аб’ектаў праз міжнародную сетку спэцыялістаў. Часам сустракаецца назва Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП)[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads