Сут’еска Нікшыч
чарнагорскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сут’еска» — чарнагорскі футбольны клюб з гораду Нікшычу. Заснаваны ў 1927 годзе. Пяціразовы чэмпіён Чарнагорыі (2013, 2014, 2018, 2019, 2022) і двухразовы ўладальнік Кубка Чарнагорыі (2017, 2023).
Remove ads
Гісторыя
«Сут’еска» была заснаваная ў 1927 годзе пад назвай «Хайдук». Каманда дэбютавала ў афіцыйных спаборніцтвах у 1929 годзе як удзельнік чэмпіянату Чарнагорыі па футболе. Найбольшага посьпеху ў той час каманда зь Нікшыча дасягнула восеньню 1929 году, згуляўшы ў фінале чэмпіянату краіны супраць «Црнагорцу». Пазьней да пачатку Другой сусьветнай вайны клюб зьмяніў назву на «Герцагавац». У сэзоне 1932 году каманда ўпершыню згуляла афіцыйны матч супраць клюбу «Будучнаст», што паклала пачатак найвялікшага чарнагорскага дэрбі паміж дзьвюма камандамі. Да 1940 году дружына толькі адзін раз згуляла ў фінале чэмпіянату, а з пачатку Другой сусьветнай вайны каманда ня мае права ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
Па вайне клюб быў адноўлены пад назвай «Сут’еска» ў гонар югаслаўскіх камуністаў, якія загінулі ў бітве пры Сут’есцы. Першы матч каманда згуляла 3 траўня 1945 году супраць «Будучнаст» у Падгорыцы. Неўзабаве пасьля гэтага каманда зь Нікшыча заявілася ў Чарнагорскаю лігу. Першага значнага посьпеху па вайне каманда дасягнула ў сэзоне 1948—1949 гадоў, прабіўшыся ў Трэцюю лігу Югаславіі. У час з 1955 па 1964 гады «Сут’еска» дзевяць сэзонаў запар гуляла ў Другой лізе Югаславіі. У 1962—1963 гадоў дружына прабілася ў паўфінал Кубка Югаславіі, а ўжо праз год «Сут’еска» як пераможца другога дывізіёну здабыла месца ў найвышэйшым дывізіёне Югаславіі. Дэбют у Першай лізе адбыўся 9 жніўня 1964 году ў матчы супраць «Дынама» ў Заграбе. У шасьцідзесятых і сямідзесятых гадах «Сут’еска» гуляла чатыры сэзоны ў Першай лізе. У сэзоне 1971—1972 гадоў гульню паміж «Сут’ескай» і «Црвенай Зьвездай» у Нікшычы наведала 19 000 гледачоў, што засталося рэкордным паказьнікам наведвальнасьці хатніх гульняў каманды. У сэзоне 1973 году клюб дэбютаваў у афіцыйных міжнародных спаборніцтвах як прадстаўнік Югаславію ў Кубку Балканаў[1].
Пасьля каманду чакаў вылет з галоўнага турніру краіны, але «Сут’еска» вярнулася ў Першую лігу ў сэзоне 1984—1985 гадоў. На гэты раз яны правялі чатыры сэзоны запар у лізе. Найлепшым вынікам каманды зь Нікшыча было дзявятае месца ў сэзоне 1984—1985 гадоў. У гэтыя сэзоны «Сут’еска» і «Будучнаст» упершыню згулялі чарнагорскае дэрбі ў Першай лізе Югаславіі. Нават пасьля распаду Югаславіі «Сут’еска» заставалася ў найвышэйшай футбольнай лізе СРЮ. Пасьля выдатнага сэзону 2003 году каманда зрабіла прыкметны выступ у эўрапейскіх спаборніцтвах, у якіх выбіла люксэмбурскі «Расінг» з Кубку Інтэртота, але ў наступным раўндзе зазнала паразу ад «Тампэрэ Юнайтэд». Па здабыцьці незалежнасьці Чарнагорыі «Сут’еска» стала ўдзельнікам Першай лігі Чарнагорыі. У сэзоне 2008—2009 гадоў чарнагорцы дэбютавалі ў Лізе Эўропы, дзе былі выбітыя з турніру менскім «Партызанам» зь лікам 1:1 і 1:2 у двубоі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads