Суфіксы эспэранта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эспэранта / граматыка / словаўтварэньне / суфіксы эспэранта
Суфіксы ў эспэранта служаць пашырэньню слоўніка, дазваляючы з адносна невялікай колькасьці слоў стварыць шмат новых.
aĉ
Суфікс -aĉ- паказвае дрэнную якасьць, зьняважлівыя ці пагардлівыя адносіны.
- domo = дом — domaĉo = халупа
 - ĉevalo = конь — ĉevalaĉo = кляча
 - aĉaĵo = брыдота
 
ad
Суфікс -ad- паказвае паўторнасьць, працягласьць дзеяньня, а таксама ўтварае назвы дзеяньняў ад назоўных слоў.
- viziti = наведаць — vizitadi = наведваць (неаднаразова)
 - pafo = стрэл — pafado = страляніна, стральба
 - lerni = вучыць — lernado = вучоба
 - broso = шчотка — brosado = дзеяньне чысьціць шчоткай
 - ade = працягла, доўга
 
aĵ
Суфікс -aĵ- = нешта канкрэтнае, абазначае рэч ці прадмэт, які мае ўласьцівасьці, якасьці або зроблены з матэрыялу, згаданага ў корані слова.
- dolĉa = салодкі — dolĉaĵo = прысмак, ласунак
 - nova = новы — novaĵo = навіна
 - fino = канец — finaĵo = канчатак
 - trinki = піць — trinkaĵo = напой
 - konstruo = будова, будаваньне (дзеяньне) — konstruaĵo = пабудова, будынак
 - araneo = павук — araneaĵo = павуціньне
 - ŝafo = баран — ŝafaĵo = бараніна
 - aĵo = рэч, прадмет
 
an
Суфікс -an- абазначае ўдзельніка нейкага калектыву, жыхара мясцовасьці, пасьлядоўніка ці прыхільніка.
- ŝipo = карабель — ŝipano = чалавек, які працуе на караблі
 - familio = сям’я — familiano = сямейнік
 - Eŭropo = Эўропа — eŭropano = эўрапеец
 - urbo = горад — urbano = гараджанін
 - Kristo = Хрыстос — kristano = хрысьціянін
 - ano = сябра
 
ar
Суфікс -ar- паказвае сукупнасьць аднародных прадметаў.
- vorto = слова — vortaro = слоўнік
 - arbo = дрэва — arbaro = лес
 - tendo = намёт — tendaro = летнік, намётавы лягер
 - regi = кіраваць — registaro = урад (сукупнасьць урадоўцаў)
 - besto = жывёла — bestaro = статак, зграя
 - aro = мноства, група, сукупнасьць
 
ĉj
Суфікс -ĉj- выкарыстоўваецца для ўтварэньня памяншальных мужчынскіх імёнаў. Пры гэтым магчымае адкіданьне некалькіх літар на канцы кораню.
- Petro = Пётар — Pecĵo = Пеценька
 - patro = тата — paĉjo = татачка
 
ebl
Суфікс -ebl- абазначае магчымасьць ці прыдатнасьць. (Гл. -end-, -ind-).
- manĝi = есьці — manĝebla = ядомы, прыдатны для ежы
 - legi = чытаць — legebla = чытэльны
 - kompreni = разумець — kompreneble = зразумела
 - ebla = магчымы
 - ebligi = умагчыміць
 
ec
Суфікс -ec- паказвае на абстрактны стан, якасьць ці ўласьцівасьць.
- bela = прыгожы — beleco = прыгажосьць
 - juna = малады — juneco = маладосьць
 - amiko = сябра — amikeco = сяброўства
 - unu = адзін — unueco = адзінства
 - alto = вышыня (фізычная велічыня) — alteco = высокасьць (якасьць)
 - eco = уласьцівасьць, якасьць
 
eg
Суфікс -eg- абазначае больш вялікую ступень, велічыню, уласьцівасьць. (Гл. -et-).
- domo = дом — domego = даміна
 - vento = вецер — ventego = бура
 - granda = вялікі — grandega = агромністы
 - rigi = сьмяяцца — ridegi = рагатаць
 - ega = велізарны, гіганцкі
 
ej
Суфікс -ej- паказвае на месца з пэўнай уласьцівасьцю ці прызначэньнем. (Гл. -ing-, -uj-).
- lerni = вучыцца — lernejo = школа
 - herbo = трава — herbejo = луг
 - ĉevalo = конь — ĉevalejo = канюшня, стайня
 - libera = вольны — malliberejo = вязьніца
 - ejo = памяшканьне
 
em
Суфікс -em- паказвае на схільнасьць ці звычку.
- babili = балбатаць — babilema = балбатлівы
 - postuli = патрабаваць — postulema = патрабавальны
 - inventi = вынаходзіць — inventema = вынаходлівы
 - gasto = госьць — gastema = гасьцінны
 - la sama sekso = той жа пол — samseksema = гомасэксуальны
 - emo = схільнасьць, прыхільнасьць, цяга
 
end
Суфікс -end- абазначае неабходнасьць, абавязковасьць чаго-небудзь, тое што павінна быць зроблена. (Гл. -ebl-, -ind-).
- pagi = плаціць — pagenda = такі, які павінны быць аплочаны
 - legi = чытаць — legenda = такі, які павінны быць прачытаны
 - enda = абавязковы
 
er
Суфікс -er- абазначае дробную састаўную часьцінку чагосьці.
- sablo = пясок — sablero = пясчынка
 - polvo = пыл — polvero = пылінка
 - pluvo = дождж — pluvero = кропля дажджу
 - mono = грошы — monero = манэта
 - ero = часьцінка
 
estr
Суфікс -estr- = начальнік, кіраўнік. (Гл. ĉef-).
- ŝipo = карабель — ŝipestro = капітан
 - urbo = горад — urbestro = мэр, бурмістар
 - cent = сто — centestro = сотнік
 - estro = начальнік, шэф.
 
et
Суфікс -et- абазначае памяньшэньне велічыні, ступені, якасьці. (Гл. -eg-).
- vojo = шлях — vojeto = сьцяжынка
 - ridi = сьмяяцца — rideti = усьміхацца
 - knabino = дзяўчынка — knabineto = дзяўчо
 - etfingro = мезенец.
 - eta = дробны, маленькі
 
id
Суфікс -id- абазначае дзіця, нашчадка.
- koko = певень — kokido = кураня
 - kato = кот — katido = кацяня
 - reĝo = кароль — reĝido = каралевіч
 - Latino = лацінская мова — latinida lingvo = раманская мова, якая паходзіць ад лаціны
 - Rahvalodo = Рагвалод — Rahvalodidoj = Рагвалодавічы
 - ido = дзіця, нашчадак.
 
ig
Суфікс -ig- абазначае рабіць якім-небудзь, прымусіць рабіць. Тое, што стаіць перад суфіксам, паказвае вынік дзеяньня. (Гл. -iĝ-).
- akra = востры — akrigi = вастрыць
 - bela = прыгожы — beligi = упрыгожваць
 - ridi = сьмяяцца — ridigi = сьмяшыць
 - edzo = муж — edzigi = жаніць
 - unu = адзін — unuigi = аб’яднаць
 - sen vesto = бяз вопраткі — senvestigi = распрануць
 - igi = прымусіць
 - forigi = прыбраць, выдаліць
 - troigi = перабольшваць
 
iĝ
Суфікс -iĝ- абазначае рабіцца або стаць якімсьці, пераход у новы стан. Тое, што стаіць перад суфіксам, паказвае вынік зьмены. (Гл. -ig-).
- bela = прыгожы — beliĝi = папрыгажэць
 - pala = бледны — paliĝi = пабляднець
 - sidi = сядзець — sidiĝi = сесьці, садзіцца
 - naski = нараджаць — naskiĝi = нарадзіцца
 - komenci = пачынаць — komenciĝi = пачынацца
 - en (la) lito = у ложку — enlitiĝi = пакласьціся спаць
 - iĝi = зрабіцца
 - aliĝi = далучыцца
 
il
Суфікс -il- азначае прылада, інструмант, сродак.
- tranĉi = рэзаць — tranĉilo = нож
 - flugi = лётаць — flugilo = крыло
 - plugi = араць — plugilo = плуг
 - sonori = зьвінець — sonorilo = званок, звон
 - komputi = лічыць — komputilo = кампутар
 - kuraci = лекаваць — kuracilo = лекі
 - ilo = прылада, інструмант, сродак
 
in
Суфікс -in- абазначае істоту жаночага полу (Гл. vir-).
- viro = мужчына — virino = жанчына
 - koko = певень — kokino = курыца
 - profesoro = — profesorino =
 - fraŭlo = халасьцяк — fraŭlino = незамужняя жанчына
 - ina = жаночы
 
ind
Суфікс -ind- абазначае які варты, заслугоўвае чагосьці. (Гл. -ebl-, -end-).
- legi = чытаць — leginda = варты прачытаньня
 - vidi = бачыць — vidinda = варты, каб на яго паглядзець
 - miri = зьдзіўляцца — mirinda = дзіўны
 - bedaŭri = шкадаваць — bedaŭrinde = шкада
 - ridi = сьмяяцца — ridinda = сьмешны
 - inda = варты
 
ing
Суфікс -ing- абазначае рэч, у якую нешта (часткова) ўстаўляюць. (Гл. -uj-, -uj-).
- kandelo = сьвечка — kandelingo = падсьвечнік
 - glavo = меч — glavingo = похвы
 - fingro = палец — fingringo = напарстак
 
ism
Суфікс -ism- абазначае вучэньне, палітычную дактрыну ці сыстэму, рэлігійную догму ці напрамак у навуцы, мастацтве.
- Kristano = хрысьціянін — Kristanismo, Kristismo = хрысьціянства
 - vegetara = вэгетарыянскі — vegetarismo = вэгетарыянства
 - kapitalo = капітал — kapitalismo = капіталізм
 - rusa lingvo = расейская мова — rusismo = расеізм
 
ist
Суфікс -ist- абазначае прафэсію ці занятак, альбо прыналежнасьць да якога-небудзь руху ці цячэньня.
- kanti = сьпяваць — kantisto = сьпявак
 - Esperanto = эспэранта — esperantisto = эспэрантыст
 - kapitalo = капітал — kapitalisto = капіталіст
 - komunismo = камунізм — komunisto, komunismano = камуніст
 
nj
Суфікс -nj- выкарыстоўваецца для ўтварэньня памяншальных жаночых імёнаў. Пры гэтым магчымае адкіданьне некалькіх літар на канцы кораню.
- patrino = маці — panjo = маманька
 - Maria = Марыя — Manjo = Маня
 
obl
Суфікс -obl- ужываецца для стварэньня кратных лічэбнікаў.
- dua = другі — duobla = двайны
 - tri = тры — trioble = тройчы
 - multe = шмат — multobligi = памножыць
 - oble = памножаны на
 
on
Суфікс -on- ужываецца для стварэньня дробавых лічэбнікаў.
- tri = тры — triono = траціна
 - du = два — duone = напалову
 - cent = сто — centono = сотая частка, адсотак
 - one = падзелены на
 
op
Суфікс -op- ужываецца для стварэньня зборных лічэбнікаў.
- du = два — duope = удваіх
 - tri = тры — triopo = тройня
 - ope = калектыўна, гуртом
 
uj
Суфікс -uj- мае тры значэньні:
- ёмістасьць для чагосьці
 
- mono = грошы — monujo = кашалёк, партманэтка
 - pipro = перац — piprujo = перачніца
 
- расьліна па пладах
 
- pomo = яблык — pomujo = яблыня
 - rozo = ружа — rozujo = разарыюм, градка руж
 
Каб адрозьніваць ад вазы, што зьмяшчае фрукты, ягады ці кветкі, часта ўжываюць больш дакладныя словазлучэньні: pomarbo, rozbendo.
- краіна па народзе
 
- Franco = француз — Francujo = францыя
 - patro = бацька — Patrujo = Бацькаўшчына
 
Апошнім часам для ўтварэньня назвы краіны ўжываюць слова lando ці неафіцыйны суфікс -i-
- Polujo, Polio, Pollando = Польшча.
 
ul
Суфікс -ul- абазначае асобу, якая валодае якасьцю, паказанай у корані.
- bela = прыгожы — belulo = прыгажун, belulino = прыгажуня
 - antaŭ = перад — antaŭulo = папярэднік
 - timi = баяцца — timulo = баязьлівец
 - ĉi tie = тут — ĉi-tieulo = тутэйшы
 - rampi = поўзаць — rampuloj = паўзуны
 - ulo = пэрсона (не абавязкова мужчынскага полу)
 
um
Суфікс -um- не мае акрэсьленага значэньня, ён прызначаны для стварэньня слоў, якія неяк зьвязаны з тым, што стаіць перад ім. Кожнае слова, утворанае пры дапамозе гэтага суфікса, трэба вучыць асобна.
- aero = паветра — aerumi = праветрываць
 - folio = ліст — foliumi = гартаць
 - kolo = шыя — kolumo = каўнер
 - kruco = крыж — krucumi = укрыжаваць
 - mastro = гаспадар — mastrumi = гаспадарнічаць, mastrumo = гаспадарка
 - dek = дзесяць — dekuma nombrosistemo = дзесятковая сыстэма зьлічэньня
 - umi = рабіць нешта неакрэсьленае, дзіўнае, непрыстойнае. займацца гэтым.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads