Су-24
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су-24 (Т-6, паводле кадыфікацыі НАТО: па-ангельску: Fencer — «фэхтавальнік») — савецкі і расейскі франтавы бамбавік з крылом зьмяняльнай стрэлавіднасьці, прызначаны для нанясеньня ракетна-бомбавых удараў у простых і складаных мэтэаўмовах, днём і ўначы, у тым ліку на малых вышынях з прыцэльнай паразай наземных і надводных мэтаў.
Выпускаўся на Новасыбірскам авіязаводзе і КНААВА. Сэрыйная вытворчасьць усіх мадыфікацыяў спынена ў 1993 годзе.
Remove ads
Канструкцыя
Самалёт уяўляе сабою двухрухавіковы высакаплан з крылом зьменнай стрэлабачнасьці. У залежнасьці ад рэжыму палёту пярэднія часткі крыла (кансолі) усталёўваюцца ў адно з чатырох становішчаў — 16° на ўзьлёце і пры пасадцы, 36° у крэйсэрскім дагукавым палёце, 45° пры баявым манэўраваньні і 69° пры палёце на калягукавых і звышгукавых хуткасьцях. На самалёце трохстоечнае прыбіральнае шасі. Фюзэляж паўманакокавай канструкцыі, кабіна двухмесная. Лётчык і штурман разьмяшчаюцца побач, «плячом да пляча», кіраваньне падвойнае. Катапультные крэслы тыпу Да-36ДМ.
На самалёце ўсталяваны два рухавікі ТРДДФ АЛ-21Ф-31 зь цягай на фарсажы 2×11500 кгс. Паліўная сістэма мае ёмістасьць 11 700 літраў, плюс магчымая падвеска двух дадатковых бакаў па 3000 л кожны, што павялічвае перагоначную далёкасьць да 2850 км.
У насавой частцы машыны маецца прыбіраная штанга палівапрыёмніка паветранай запраўкі па сыстэме «шланг-конус».
Бартавая лічбавая прыцэльна-навігацыйная сыстэма ПНС-24 «Пума» (вага 837 кг) з РЛС пярэдняга агляду «Арыён-А» і РЛС папярэджаньня аб сутыкненьні пры нізкавысотным палёце «Рэльеф» забясьпечвае аўтаматычны пералёт самалёта ў зададзены раён, палёт па запраграмаваным маршруце, аўтаматычнае вяртаньне на свой аэрадром і заход на пасадку да вышыні 40—50 мэтраў. Таксама маецца рэжым аўтаматычнага нізкавысотнага палёту з абмінаньнем рэльефу мясцовасьці. Максымальная ўзьлётная маса машыны — 39,7 т, максымальная хуткасьць палёту на вышыні складае 1700 км/г, столь — 17 100 м. Некаторыя тэхнічныя рашэньні пры праектаваньні Су-24 былі запазычаны ў амэрыканскага зьнішчальніка-бамбавіка F111.
Remove ads
Карыстальнікі
335 Су-24М, 30 Су-24М2, 100 Су-24МР (на 2010 год) [1]
36 Су-24М у войсках (усяго каля 80), 23 Су-24МР на 2010 год [2]
38 на 2010 год [3]
35 на 2010 год [4][5]
34 на 2010 год [6]
30 на 2010 год [7]
20 на 2010 год [8]
12 на 2010 год [9]
12 на 2010 год [10]
5 на 2010 год [11]

Баявое ўжываньне
- У Аўганскай вайне (1979—1989) савецкія Су-24 ужываліся абмежавана. Да баявога прымяненьня яны прыцягваліся толькі падчас Панджшэрскай апэрацыі 1984 году і вываду савецкіх войскаў у 1988—1989 гадох. Су-24 ніколі не базаваліся на тэрыторыі Аўганістану, дзейнічаючы з савецкіх авіябаз у Сярэдняй Азіі. Баявых страт не было.
- Ірацкія Су-24 падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве баявых вылетаў не зьдзяйсьнялі і былі перегнаны ў Іран.
- Самалёты, якія дасталіся Азэрбайджану, абмежавана ўжываліся падчас Карабаскай вайны.
- Узбэцкія Су-24 удзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Таджыкістане, адна машына была зьбітая.
- Найбольш інтэнсіўнае баявое ўжываньне было ў расейскіх самалётаў падчас абедзьвюх Чачэнскіх войнаў. Усяго на Паўночным Каўказе было па розных прычынах страчана тры машыны.
- Таксама расейскія Су-24 ужываліся падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі (2008)[12]. У афіцыйных расейскіх зводках страты Су-24 ня згадваюцца, аднак частка экспэртаў паказвае на страту двух[13][14][15] самалётаў гэтага тыпу.
- Адзін лібійскі Су-24 быў зьбіты агнём паўстанцаў падчас грамадзянскай вайны ў Лібіі 2011 году[16][17][18].
- Адзін расейскі самалет знішчаны украінскімі войскамі пад Бахмутам 29-11-2022.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads