Сываш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сываш альбо Гнілое мора (па-ўкраінску: Сиваш, Гниле Море, па-крымскататарску: Sıvaş, Çürük Deñiz) — сыстэма мелкаводных заліваў на захадзе Азоўскага мора, ад якога аддзяляецца Арабацкай касой і спалучаецца зь ім праз Генічэскі праліў. Утварае паўночныя і ўсходнія берагі Крымскага паўвострава.

Складаецца з 11 салёных ды горка-салёных балоцістых заліваў і бухтаў.
- Даўжыня каля 200 км.
- Шырыня 2—35 км.
- Глыбіня — да 3,5 м.
Плошча ня ёсьць устойлівай, у сярэднім — 2400 км², зь якіх каля 100 км² прыходзіцца на выспы і 560 км² — на тэрыторыі, якія толькі прыядычна аказваюцца пад вадой.
Жывіцца водамі Азоўскага мора, у Сываш упадаюць рэкі Салгыр, Чуруксу ды іншыя, якія летам часта перасыхаюць. Зімой Сываш замярзае, тэмпэратура вады ў цёплы пэрыяд вагаецца ад +20 да +32 °C.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Сываш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Syvash (анг.) Britannica.com
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads