Сывэрс (возера)

возера ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сывэрс — дзевятае па велічыні возера ў Латвіі. Разьмешчана ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёраў, недалёка ад мяжы з Беларусьсю. Плошча паверхні каля 17,5 км². Максымальная глыбіня дасягае 24,5 м. На возеры 26 выспаў агульнай плошчай 53,1 га, самы буйны зь іх — Ліела (25,1 га). Іншыя буйныя выспы: Шкерша (3,9 га), Ліепая (3,6 га). Сыстэмай маленькіх рэчак Сывэрс злучана з возерам Дрыдзіс. Берагі парасьлі густым трысьнёгам, асабліва ўсходняя частка возера. Дно пераважна глеістае, зь перападамі глыбіняў і водмельлямі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads