Сынці-поп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сынці-поп — жанр папулярнае музыкі, у якім сынтэзатар зьяўляецца галоўным інструмэнтам. У той час як большасьць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сынтэзатараў, сынт-поп мае стылістычныя асаблівасьці, якімі ён адрозьніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналягічна аднолькава.
Гэтымі асаблівасьцямі зьяўляюцца: штучнасьць гуку (сынтэзатары больш не імітуюць гучаньне рэальных музычных інструмэнтаў), акцэнт на мэханічных рытмах, выкарыстаньне вакалу ў якасьці кантрапункта штучнаму паходжаньню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элемэнтаў. Форма кампазыцыі сынт-поп песень не адрозьніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную й навукова-тэхнічную тэмы.
У больш шырокім сэнсе сынці-поп — музычная сцэна пачатку й сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сынтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя)[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads