Сыстэма зьлічэньня
сыстэма запісу лікаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сыстэма зьлічэньня — спосаб запісу лікаў пры дапамозе лічбаў. Яна прызначана для прадстаўленьня пэўнага шэрагу лікаў (напрыклад цэлыя лікі) у пісьмовай форме і наадварот, для ўяўленьня велічыні ліку па яго напісаньню, а таксама дзеля адлюстраваньня некаторых уласьцівасьцяў і структуры лікаў.
Адзінкавая сыстэма зьлічэньня
Найпрасьцейшая і самая старажытная сыстэма зьлічэньня — адзінкавая сыстэма зьлічэньня. Напачатку людзі занатоўвалі лікі пры дапамозе зарубак на дрэве, вузлоў на вяроўцы, драпінах на скуры, ігд. Колькі адзінак (зарубак, вузлоў, драпін) — такі і лік. Напрыклад, |||||||
азначае лік 7 (калі прыняць сымбаль |
за адзінку). Гэтая сыстэма ўжывальна толькі для малых натуральных лікаў. Складаньне і адніманьне ў гэтай сыстэме выконваецца вельмі проста, але ўжо памнажэньне і дзяленьне даволі складаныя. Напрыканцы мінулага стагодзьдзя зьявілася абазначэньне лікаў ад 0 да 1 у адзінкавай сыстэме зьлічэньня ня толькі з дробавай рысай, а і з дробавай коскай. У наш час яна ўжываецца ў некаторых навуках: інфарматыцы, геамэтрыі (мінуты і сэкунды пры вымярэньні вуглоў), альгебры (ступені вытворных).
Remove ads
Непазыцыйныя сыстэмы
Больш прыдатнымі зьяўляюцца сыстэмы, якія ўжываюць нейкі варыянт скарачэньня запісу. Пры гэтым ужываюць адмысловыя знакі ня толькі для адзінкі, але і для больш буйных лікаў, звычайна — ступеням ліка 10. Астатнія лікі ўтвараюцца пры дапамозе сумаваньня значэньняў тых знакаў. На такіх прынцыпах пабудаваныя рымскія лічбы і альфабэтныя сыстэмы зьлічэньня.
Пазыцыйныя сыстэмы
Яшчэ лепшымі зьяўляюцца так званыя пазыцыйныя сыстэмы зьлічэньня — найбольш вядомай зь якіх ёсьць дзесятковая, якой карыстаюцца амаль паўсюдна. Асноўныя прынцыпы такіх сыстэмаў: зададзены фіксаваны набор лічбаў, і пазыцыя лічбы ў запісу ліку пазначае ступень асновы сыстэмы, на якую трэба памножыць гэтую лічбу. Сума такіх здабыткаў і ўтварае значэньне ліку.
Напрыклад, у дзесятковай сыстэме 10 лічбаў 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9 — іх колькасьць дае назоў сыстэме зьлічэньня: дзесятковая, 10 — аснова. Так, значэньне ліку 702
ёсьць: 7*10^2 + 0*10^1 + 2*10^0 = 7*100 + 0 + 2
. Пазыцыя лічыцца ад 0 справа налева.
Арыфмэтычныя апэрацыі ў пазыцыйных сыстэмах больш простыя, да таго ж для запісу адвольна вялікага ліку патрабуецца абмежаваны (концы) набор знакаў (лічбаў).
Уласьцівасьці пазыцыйных сыстэм
- запіс
- значэньне
- дробныя лікі
- арытмэтычныя апэрацыі
Прыклады пазыцыйных сыстэм
- 2
- 3
- 9
- 12
- 16
- 60
Іншыя пазыцыйныя сыстэмы
- −2
- −10
- −3
- e
- залатой прапорцыі
- фібаначы
- 2i
Зьмяшаныя сыстэмы
- фактарыяльная
- сыстэма рэштавых клясаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads