Сытуацыйная камэдыя
камэдыйны жанр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сытуацыйная камэдыя, у скароце сытка́м, — гэта тып камэдыі, які паўстаў на радыё. Сёньня сыткамы сустракаюцца ў асноўным на тэлебачаньні. У сыткамах звыкла гуляюць адны і тыя ж героі, якія выступаюць у адным і тым жа асяродзьдзі, як, напрыклад, дом ці праца. У адрозьненьне ад скетч-камэдыяў, дзе ў кожным скетчы прадстаўленыя розныя пэрсанажы і месцы дзеі, сыткамы звычайна захоўваюць бесьперапыннасьць сюжэту цягам усіх эпізодаў. Гэтая бесьперапыннасьць дазваляе разьвіваць сюжэтныя лініі і пэрсанажаў зь цягам часу, спрыяючы ўцягваньню гледачоў і іхняй цікавасьці да жыцьця і стасункаў герояў. Для тэлевізійных сыткамаў характэрны пэўны часавы фармат. Часта працягласьць сэрыі трывае 20—30 хвілінаў, улічваючы тытры і рэкляму. Першыя сыткамы здымаліся ў студыі перад гледачамі, таму для іх характэрны закадравы сьмех.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |

Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
