Сьвятаслаў Мсьціслававіч Смаленскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвятаслаў Мсьціслававіч Смаленскі
Remove ads

Сьвятасла́ў Мсьцісла́вавіч (? — 1239) — князь ноўгарадзкі (1218—[[1219), князь полацкі (1222—1232), князь смаленскі (1232—1239). Сын Мсьціслава Раманавіча Старога.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Пасьля сьмерці ў 1222 годзе полацкага князя Васількі Валадаравіча ў Полацкай зямлі адбыліся нейкія падзеі, якія выклікалі агрэсію з боку Смаленскага княства. Смаленскія князі захапілі Полацак, полацкі пасад заняў прадстаўнік іх дынастыі — Сьвятаслаў Мсьціслававіч. Верагодна, менавіта ў час гэтага нападу Полацак быў разрабаваны і ў Смаленск быў вывезены крыж Эўфрасіньні Полацкай і іншыя каштоўнасьці. У 1230 годзе, пасьля сьмерці смаленскага князя Мсьціслава Давыдавіча, смаленскі пасад па старшынстве мусіў заняць Сьвятаслаў Мсьціслававіч, але смаляне чамусьці былі супраць гэтага. Тады ў 1232 годзе Сьвятаслаў пры падтрымцы палачан, у войску якіх былі вялікія літоўскія кантынгенты, захапіў Смаленск і, вынішчыўшы сваіх праціўнікаў, заняў пасад. Пры ім у Смаленску заставаліся полацкія войскі, якія збольшасьці складаліся зь літоўцаў, нават згадваецца нейкі літоўскі князь.

Пасьля Сьвятаслава полацкі пасад заняў Брачыслаў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads