Сьвятаяньнік
род расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятая́ньнік (Hypericum L.) — род расьлін сямейства сьвятаяньнікавыя (Hypericaceae) парадку мальпігіякветныя (Malpighiales). Налічвае больш за 450 відаў. Прадстаўнікі роду растуць пераважна ва ўмераным клімаце і ў паўднёвай частцы трапічнай зоны. У Беларусі 8 відаў.
Remove ads
Апісаньне
Шматгадовыя ці аднагадовыя травы, хмызьнякі і дрэвы вышынёй да 8 м.
Карэнішча тонкае, разгалінаванае, ад якога штогод вырастае некалькі гладкіх круглых альбо з двума рэбрамі, прамастаячых голых, угары разгалінаваных, вышынёй 30—60 см сьцяблоў.
Лісьце супраціўнае, сядзячае, цэльнакрайнае, прадаўгавата-авальнае, з прасьвечванымі ці чорнымі крапчастымі аліваватымі залозкамі.
Кветкі жоўтыя, правільныя, дзьвюхстацевыя, пяціпялёсткавыя, сабраныя ў шчытападобную мяцёлку ці няшчыльную гронку; пялёсткі залаціста-жоўтыя, прадаўгавата-авальныя, з чорнымі кропкамі. Квітнее з чэрвеня па верасень.
Плод — трохгранная пушачка. Насеньне шматлікае, дробнае, цыліндрычнае, авальнае ці прадаўгавата-авальнае, крылатае, варсіністае ці каморачнае.
Remove ads
Галерэя
- Hypericum calycinum
- Hypericum coris
- Hypericum elegans
- Hypericum erectum
- Hypericum hircinum
- Hypericum humifusum
- Hypericum kalmianum
- Hypericum pulchrum
- Hypericum quadrangulum
- Hypericum olympicum
Выкарыстаньне
Некаторыя віды прымяняюцца ў народнай мэдыцыне (напрыклад, сьвятаяньнік прадзіраўлены (Hypericum perforatum L.)). Гаючымі якасьцямі валодае наземная частка расьлінаў, якая месьціць дубільныя рэчывы, фляванолявы гліказыд і гіпэразыд, этэрны алей, каратын, вітамін C ды інш.
Выкарыстоўваецца таксама для фарбаваньня тканін і ў лікёра-гарэлачнай прамысловасьці.
Літаратура
- Зверобой // Большая советская энциклопедия / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М.: Советская энциклопедия, 1969—1978.
- Зверобой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
- Сьвятаяньнік Інфармацыйная сетка ідыяплязматычных рэсурсаў (GRIN). Служба сельскагаспадарчых дасьледаваньняў Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША. Праверана 8 жніўня 2018 г.
- Сьвятаяньнік у Энцыкляпэдыі жыцьця
- Пералік відаў роду Сьвятаяньнік (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads