Сьвятлодыёд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятлодыёд (па-ангельску: light-emitting diode, LED) — паўправадніковая прылада, крыніца некагерэнтнага сьвятла. Сьвятлодыёды ўжываюцца ў якасьці індыкатараў у шматлікіх устройствах. Упершыню зьявіліся ў якасьці самастойных электронных кампанэнтаў у 1962 г. Першыя сьвятлодыёды выпраменьвалі нізкаінтэнсіўнае чырвонае сьвятло; у цяперашні час даступны інфрачырвоныя, бачнага сьвячэньня і ўльтрафіялетавыя сьвятлодыёды высокай яркасьці.


Пры працяканьні па сьвятлодыёдзе электрычнага току ў прамым кірунку адбываецца рэкамбінацыя электронаў зь дзіркамі ў n-p-пераходзе з вызваленьнем энэргіі ў форме фатона. Гэты эфэкт называюць электралюмінесцэнцыяй. Колер сьвячэньня, іншымі словамі, энэргія фатонаў, вызначаецца шырынёй забароненай зоны ў паўправадніку.
Remove ads
Глядзіце таксама
![]() |
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads