Сьвятыя Дзьверы
адмысловы ўваход у каталіцкія храмы у Юбілейныя Гады From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятыя Дзьверы (таксама: Сьвятая Брама; лац. Porta Sancta) — адмысловыя дзьверы, што адчыняюцца з нагоды пачатку Юбілейнага Году ў адной з галоўных базылік Рыму:
- Базыліка Сьвятога Пятра
- Базыліка Сьвятога Паўла за мурамі
- Лятэранская базыліка Сьвятога Яна
- Базыліка Санта-Марыя Маджорэ
У пэрыяд паміж юбілеямі брамы зачыненыя, а ў Базыліцы Сьв. Пятра з унутранага боку базылікі, браму засланяе мур, пабудаваны пасьля заканчэньня Юбілейнага Году. Яго зносяць перад адкрыцьцём наступнага сьвятога году.
Сьвятая Брама зьвязана з ранейшай традыцыяй сьвяткаваньня Юбілейных Гадоў, калі адпуст грахоў можна было атрымаць толькі пасьля пілігрымцы ў Рым. Праход праз браму сымбалізаваў магчымасьць атрыманьня індульгенцыі.
Remove ads
Гісторыя

Юбілейную традыцыю распачаў папа Баніфацыюс VІІІ, абвяшчаючы 22 лютага 1300 году Сьвяты Год, падчас якога можна было атрымаць поўны адпуст грахоў. У рымскія базылікі сьв. Пятра і сьв. Паўла за мурамі тады прыбыло 300 тысяч пілігрымаў. Папа хацеў, каб Юбілейны Год сьвяткаваўся праз кожныя 100 гадоў, але паступова гэты пэрыяд зьменшыўся да 50-ці (як у Старым Запавеце) і 33-х гадоў (узрост Хрыста), з 1475 году яго пачалі абвяшчаць праз 25 гадоў, каб кожнае пакаленьне адзін раз магло перажыць юбілей[1].
Юбілейны Год не адбыўся толькі ў 1800 годзе, калі пасьля сьмерці папы Піюса VI у францускай няволі ў жніўні 1799 году новы папа Піюс VII быў абраны ў сакавіку 1800 году, а ў Рым змог прыехаць у ліпені.
У ХХ ст. да звычайных Сьвятых Гадоў дадаліся яшчэ Надзвычайныя Юбілеі: 1933 і 1983 гады, абвешчаныя з нагоды 1900 і 1950 гадавіны збаўленьня. Чарговы Надзвычайны Юбілей — Сьвяты Год Міласэрнасьці — распачаўся 8 сьнежня 2015 году і закончыцца 20 лістапада 2016 году. Сьвяты Год да гэтага часу адзначаўся 28 разоў (апошні ў 2000 годзе).
Аднак пачатак юбілею не быў зьвязаны з адкрыцьцём Сьвятых Дзьвярэй — сымбалам пераходу ад граху да Божай ласкі, згодна са словамі Езуса: «Я — брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены» (Ян 10, 9).
Першы Папа, які ў 1423 годзе адчыніў Сьвятыя Дзьверы у базыліцы сьв. Яна на Лятэране, быў Мартын V. У 1499 годзе Сьвятыя Дзьверы ўпершыню былі адчыненыя ў базыліках сьв. Пятра, Санта-Марыя Маджорэ і сьв. Паўла за мурамі.
Сьвятыя Дзьверы ў базыліцы сьв. Пятра зьяўляюцца творам скульптара Віка Кансорці (1902—1979), які выйграў конкурс, абвешчаны перад Сьвятым 1950 Годам. Ахвярадаўцам стаў ардынарый Базыля і Лугана, біскуп Франц фон Стрэнг, які разам з вернікамі хацеў падзякаваць Богу за захаваньне Швэйцарыі ад жахаў вайны. Праз 11 месяцаў дзьверы былі адчыненыя ў Вігілію Божага Нараджэньня 1949 году.
З 1983 году індульгенцыі таксама даюць пры наведваньні іншых буйных цэркваў па ўсім сьвеце, але звычай адчыняць вароты застаўся.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads