Сьвіцязянка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвіцязянка
Remove ads

Сьвіцязянка — баляда Адама Міцкевіча, апублікаваная ў 1822 у томе Баляды і рамансы, які ў сваю чаргу лічыцца першым творам рамантызму польскай літаратуры[1]. Пры стварэньні баляды Міцкевіч выкарыстоўваў народныя расказы й легенды з роднай для паэта Наваградчыны. Легендарнымі сьвіцязянкамі называюць вадзяных німфаў, якія жылі ў водах возера Сьвіцязь.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Thumb
Малады Адам Міцкевіч
Thumb
Антоні Пятроўскі, Сьвіцязянка
Thumb
Памятная табліца на будынку былой друкарні, у якой былі надрукаваны Баляды і рамансы Адама Міцкевіча
Thumb
Помнік Сьвіцязянцы на возеры Сьвіцязь
Remove ads

Будова тэксту

Верш складаецца з трыдцаці васьмі чатырохрадковых страфаў. Страфы, якія складаюць баляжу, зьяўляюцца мадыфікаванымі станіслаўскімі страфамі(pl), якія складаюцца з дзесяціскладовых і васьміскладовых вершаў, рыфмаваны крыжаванай рыфмай (абаб)[2]. Такая форма была характэрна для перадрамантычных і рамантычных балядаў у польскай літаратуры.

Зьмест

Твор расказвае аб выпрабаваньні, якому сьвіцязянка, што першапачаткова выдае сябе за звычайную дзяўчыну, паддае заханага ў яе юнака. Закахаўшыся хлопец пры разьвітаньні зь дзяўчынаю клянецца, што ніколі не падмане яе й ёй не здрадзіць. На беразе возера хлопец бачыць прыгажуню-сьвіцязянку, што ўсплывае з хваляў. Зачараваны вабнотай прыгажуні, спакушаны хлопец пачынае мілавацца зь ёй, забыўшыся пра сваю клятву дзяўчыне. У гэты момант апынулася, што яго дзяўчына й Сьвіцязянка — адна асоба. Аднак здрада была здзейснена, і малады чалавек быў пакараны вечным бадзяньнем у тым месцы, дзе яна была зьдзейснена[3].

Jakiż to chłopiec piękny i młody?
Jaka to obok dziewica?
Brzegami sinej Świtezi wody
Idą przy świetle księżyca.

Воды дагэтуль хвалююцца ў пене,
Грозна плюскочуць няспынна,
Ў месячным ззянні мільгаюць два цені —
Гэта юнак і дзяўчына.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads