Сьнег (раман)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сьнег» (па-турэцку: Kar) — раман турэцкага пісьменьніка Архана Памука. Упершыню апублікаваны на турэцкай мове ў 2002 годзе.
Remove ads
Апісаньне
Паводле аўтара, уся кніга зьяўляецца сумесьсю трагедыі і фарсу, іроніі і драмы, сьмеху і сьлёз[1]. Дзеяньне раману адбываецца ў 1990-х гадах[2]. Спачатку гісторыя распавядаецца пераважна ад трэцяй асобы з пункту гледжаньня Ка, галоўнага героя. Нягледзячы на гэта, часам дае аб сабе ведаць і апавядальнік, які ўсё ведае. Ён прадстаўляецца сябрам Ка, што распавядае яго гісторыю на аснове дзёньнікаў і перапіскі Ка. Гэты апавядальнік часам дае чытачу інфармацыю, якую Ка на той момант яшчэ ня ведае, ці прадвяшчае наступныя падзеі гісторыі. Пазьней мы даведваемся, што апавядальніка клічуць Архан і ён зьяўляецца пісьменьнікам. У канцы раману апавядальнік сам становіцца дзеючай асобай.
Месцам дзеяньня абраны горад Карс(be) (у адрозьненьне ад большасьці раманаў Памука, якія разгортваюцца ў Стамбуле[3]). Гэты горад не падобны да іншых турэцкіх гарадоў, бо пасьля шматгадовай прыналежнасьці(be) Расейскай імпэрыі ён захаваў унікальную для Турэччыны архітэктуру[4].
На турэцкай мове мянушка галоўнага героя Ка (утворана ад ініцыялаў яго поўнага імя, Керым Алакушоглу), горад Карс і назва раману (па-турэцку: Kar) сугучныя.
Remove ads
Зьмест
Ка — паэт, які вяртаецца ў Турэччыну пасьля 12 гадоў палітычнага выгнаньня ў Германіі. Ён адправіўся ў Карс па некалькіх прычынах: па-першае, як журналіст, па просьбе стамбульскага знаёмага журналіста для расьсьледаваньня серыі самагубстваў юных дзяўчат; па-другое, у надзеі сустрэць жанчыну, якую ён ведаў. Цяжкі сьнег прыкладна на тры дні адразае Карс ад зьнешняга сьвету. За гэтыя тры дні Ка гутарыць з такімі людзьмі, як былы камуніст, прыхільнік сьвецкай улады, фашысцкі нацыяналіст, верагодны ісламскі экстрэміст, умераныя ісламскія дзеячы, маладыя курды, вайскоўцы(be), супрацоўнікі сакрэтнай службы ды паліцыі, актор-рэвалюцыянер. Падчас вымушанай ізаляцыі гораду ў Карсе адбываецца вайсковы пераварот.
Асноўнай тэмай кнігі зьяўляецца ўзаемадзеяньне секулярызму ды рэлігіі, але ў рамане ёсьць і адсылкі да ўсёй гісторыі Турэччыны дваццатага стагодзьдзя. Паводле выказваньня аўтара, галоўны герой апынуўся заціснутым паміж эўрапейскімі ідэаламі і рэаліямі Турэччыны[5].
Remove ads
Узнагароды і прэміі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads