Сьпіс рабінаў Ружанаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьпіс рабі́наў Ружа́наў (няпоўны) ў храналягічным парадку. Дзеля прагляду сьпісу ў альфабэтным парадку глядзіце катэгорыю Рабіны Ружанаў.

  • Ізраэль бэн Шалом (XVII стагодзьдзе), забіты хрысьціянамі ў 1657 року як помста за сьмерць хрысьціянскага хлопчыка. Ягоныя нашчадкі пасьля гэтага ўзялі імя Зак, скарачэньне ад «Зэра Кадаш» (сьвятое семя)
  • Тобія бэн Ёсэф (XVII стагодзьдзе), забіты хрысьціянамі ў 1657 року як помста за сьмерць хрысьціянскага хлопчыка
  • Еганатан бэн Ёсэф (XVII стагодзьдзе)
  • Шлёма бэн Эльханан (1685—1692)
  • Ехезкель Катцэнэльбойген (?—1704)
  • Мошэ Зэеў (?—?)
  • Аарон Ха-Кахэн (XVIII стагодзьдзе)
  • Эліэзэр (?—1715)
  • Авігдор бэн Шмуэль («Харыф»; XVIII стагодзьдзе)
  • Якаў Софэр Ха-Кахэн (XVIII стагодзьдзе), быў рабінам таксама ў Пінску, дзе й пахаваны. Быў таксама софэрам
  • Ізраэль Гальперн (?—1819)
  • Ісаак Хавэр (1819—1833)
  • Эфраім Залман (?—?)
  • Гірш Закін (1838—?)
  • Дубэр Кэсьцін (XIX стагодзьдзе)
  • Якаб Эйзэр Шарашоўскі (XIX стагодзьдзе)
  • Мардэхай Гімпэль Яфэ (Іофэ; 1856—1888), каляніст у Эрэц-Ісраэль
  • Шабтай Валах (1888—?), нашчадак Закаў і дзядзька Максіма Літвінава, наркама замежных справаў СССР
  • Залман Вайс (XX стагодзьдзе)
  • Іцхак Ігнац Лембергер (1912—?)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads