Сьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстану

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстану ранжыруе па вышыні вышынныя будынкі амэрыканскага гораду Г’юстану, штат Тэхас. Найвышэйшы будынак у Г’юстане — 75-павярховая JPMorgan Chase Tower вышынёй 305 мэтраў, пабудаваная ў 1982 годзе[1]. Гэтая вежа займае 12 месца ў ЗША па вышыні і 45 у сьвеце[1]. Вежа JPMorgan Chase зьяўляецца самым высокім пяцікутным будынкам у сьвеце[2][3]. Другі і трэці па вышыні будынкі ў Г’юстане — Wells Fargo Plaza(en)[4] і Williams Tower(en)[5].

Гісторыя гмахаў у Г’юстане пачалася ў 1904 годзе, калі было завершана будаўніцтва будынка Franklin Lofts(en), які адрозьніваўся сваёй вышынёй сярод малапавярховай забудовы гораду[6]. У гэтым будынку усяго 8 паверхаў, вышыня невядомая.

Бум вышыннага будаўніцтва ў Г’юстане пачаўся ў 1970-х, 1980-х гадах. У гэты пэрыяд у горадзе было пабудавана 24 з 28 будынкаў вышынёй ад 150 мэтраў, якія існуюць на дадзены момант. Цяпер у Г’юстане 28 завершаных будынкаў вышынёй ад 150 мэтраў, яшчэ 1 будынак будуецца і праект аднаго абмяркоўваецца. У Г’юстане будуецца BG Group Place(en), вышыня якога будзе 192 мэтра[7]. Абмяркоўваецца будаўніцтва будынка на тэрыторыі тэхаскага мэдычнага цэнтру(en)[8].

Thumb
Выгляд на Г’юстан з прыгараду


Remove ads

Пабудаваныя будынка

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Што будуюцца і прапанаваныя да будаўніцтва будынка

Больш інфармацыі №, Назва ...

Храналёгія найвышэйшых будынкаў Г’юстану

Больш інфармацыі №, Назва ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads