Сьпіс фантанаў Менску

артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фантаны Менску — сукупнасьць фантанаў сталіцы Беларусі гораду Менску.

Гісторыя

Водаправод з чыстай артэзіянскай вадой, ў Менску, у адным з галоўных гарадоў «Паўночна-Заходняга краю», быў адкрыты ў 1874 годзе. У гонар гэтай значнай для гораду падзеі, у тым жа 1874 г., быў устаноўлены фантан «Хлопчык з лебедзем», у Аляксандраўскім сквэры. На пастамэнце фантана — памятная дата «1874». Гэта найстарэйшы фантан у горадзе Менску. У 1980-х гадах бронзавая кампазыцыя была па-вар’яцку зваленая вандаламі, пасьля чаго бронзавая скульптурная кампазыцыя «Хлопчык зь лебедзем» была адпраўлена на сваю першую рэстаўрацыю. Кампазыцыя фантана атрымала некаторыя архітэктурныя зьмены — зьніклі шэсьць вялікіх зялёных жабаў па краю басэйна.

Большасьць сёньняшніх фантанаў гораду Менску былі устаноўлены ў 1960-70 гады. Сёньня ў Менску налічваецца каля 60-ці фантанаў, і большасьць зь іх, ў асноўным, знаходзяцца ў цэнтральнай частцы горада.

Самы вялізны ў горадзе фантан знаходзіцца на Кастрычніцкім пляцы справа ад Палаца Рэспублікі — складаецца з 1300 струменяў.

Самая высотная кампазыцыя ў горадзе — на канале у раёне вуліцы Філімонава — струмені дасягаюць да 20 мэтраў.

Фантаны ў Менску працуюць не кругласутачна, па 12-14 гадзін ў суткі. Рэжым іх працы ў будзённыя дні — з 9 да 22 гадзін, у выходныя і сьвяточныя дні — з 8 да 23 гадзін.

Remove ads

Фота фантанаў, назва (калі ёсьць) і месцазнаходжаньне

Фота Назва (калі ёсьць), месцазнаходжаньне і кароткая інфармацыя
Каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ThumbНа Плошчы Незалежнасьці
ThumbПерад Нацыянальным тэатрам опэры і балету
ThumbНа Кастрычніцкім пляцы каля Палаца Рэспублікі. Самы вялікі ў горадзе фантан — складаецца з 1300 струменяў.
Thumb«Хлопчык зь лебедзем», год 1874, у Аляксандраўскім сквэры. Найстарэйшы фантан у горадзе Менску.
Thumb«Сьпяваючыя фантаны», на праспэкце Пераможцаў каля Палаца спорту. Сьветламузычны фантан. Адкрыты да Дню незалежнасьці 3 ліпеня 2009 г. Падсьветка ўключаецца ўвечары.
«Вянок», у парку Янкі Купалы. Перабудаваны ў 1972 г. да 90-годзьдзя Я. Купалы — над басэйнам круглай формы усталяваныя дзьве бронзавыя фігуры нахіленых дзяўчынаў, якія кідаюць у ваду вянкі.
ThumbУ парку Чалюскінцаў.
ThumbКаля Камароўскага рынка. Аўтар скульптурнай кампазыцыі «Гусі» скульптар Уладзімер Жбанаў. Гэты фантан ня раз прызнаваўся лепшым фантанам г. Менска.
ThumbУ сквэры па вуліцы Камсамольская (за помнікам Фэліксу Дзяржынскаму)
ThumbПерад канцэртнай заляй «Менск», каля кафэ «Сьпяваючыя фантаны», паміж вуліцамі Ленiна i Кастрычніцкай
ThumbНа бульвары па вуліцы Леніна, паміж унівэрмагамі «ГУМ» і «Цэнтральны»
ThumbНа вуліцы Леніна, за помнікам С. І. Грыцаўцу
ThumbНа вуліцы Маскоўская, каля Акадэміі кіраваньня
ThumbНа плошчы Свабоды, каля Сьвятадухава сабора
Thumb«Юнацтва», на вуліцы Бэрсана, каля Чырвонага касьцёла
ThumbНа плошчы Якуба Коласа
ThumbПерад кінатэатрам «Москва», па бакам кінатэатра
Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў, «Масленіца»
ThumbШэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў, насупраць Палаца спорту
ThumbШэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў
Перад аэрапортам «Менск-1», побач з скрыжаваньнем вуліц Чкалава і Аэрадромнай
ThumbКаля Палаца культуры чыгуначнікаў, на скрыжаваньні вуліц Варанянскага і Чкалава
Перад Менскім трактарным заводам
ThumbНа канале у раёне вуліцы Філімонава. Самая высотная кампазыцыя ў горадзе — струмені сягаюць да 20 мэтраў.
ThumbНа канале па вуліцы Бялецкага (недалёка ад д.10/1)
ThumbНа скрыжаваньні вуліцаў Сьвярдлова і Ўльянаўскай, каля БДТУ.
ThumbНа перакрыжаваньні вуліцаў Каліноўскага и Усесвяцкай, побач з храмам-помнікам у гонар Усіх Сьвятых і ў гонар бязьвінна забітых у Айчыне нашай. (фота фантана яшчэ не аткрытага, у стане завяршэньня)
ThumbНа перакрыжаваньні вуліц Грыцаўцы і бульвару Трактарабудаўнікоў.
Перад прахадной МТЗ.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads