Сьцены Ерусаліму

муры вакол Старога места Ерусаліму (Ізраіль) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьцены Ерусаліму
Remove ads

Сьце́ны Ерусалі́му (па-габрэйску: חומות ירושלים, па-арабску: أسوار القدس) — сьцены, што атачаюць Старое Места Ерусаліму. Былі збудаваныя між 1535 ды 1538 па загадзе Сулеймана І, калі Ерусалім зьяўляўся часткай Асманскай імпэрыі.

Хуткія факты Тып, Крытэры ...

Даўжыня сьценаў складае 4 018 мэтраў, сярэдняя вышыня складае 12 мэтраў, сярэдняя таўшчыня — 2,5 мэтры. Сьцены ўтрымліваюць трыццаць чатыры вартавыя вежы ды восем брамаў.

У 1981 годзе Сьцены Ерусаліму разам са Старым Местам Ерусаліму былі ўключаны ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[2].

Сьцены Ерусаліму, што першапачаткова былі пабудаваныя для абароны межаў гораду ад уварваньняў, служаць зараз як атракцыён для турыстаў праз тое, што яны перасталі быць абарончым сродкам гораду.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads