Сьцяг Ізраілю
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьця́г Ізра́ілю (па-габрэйску: דגל מדינת ישראל — «Дэгель Мэдынат Ісраэль», па-арабску: علم إسرائيل) — адзін зь дзяржаўных сымбаляў Дзяржавы Ізраілю, на заканадаўчым узроўні быў прыняты 28 кастрычніка 1948 году, празь пяць месяцаў пасьля абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы.

Сьцяг уяўляе сабой белае прастакутнае палотнішча зь дзьвюма гарызантальнымі сінімі палосамі па баках і зоркай Давіда ў цэнтры.
Remove ads
Апісаньне
Сьцяг быў распрацаваны для сіянісцкага руху ў 1891 року. Палотнішча сьцягу нагадвае таліт (іўр. טַלִּית) — белую зь сінімі пасамі жыдоўскую малельную накідку. Гексаграма ў цэнтры — Маген Давід, вядомая як «Шчыт Давіда» або «зорка Давіда». Асновы трыкутнікаў, якія ўтварае Маген Давід, раўналежныя гарызантальным палосам на сьцягу. Чаргаваныя гарызантальныя палосы, якія ўтвараюць сьцяг, суадносяцца паміж сабой па шырыні як 3:5:16:5:3.
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Ізраілю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads