Сьцяг Інгушэтыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьцяг Інгушэтыі
Remove ads

Сьцяг Інгушэтыі зьяўляецца дзяржаўным сымбалем Інгушэтыі. Прыняты 15 чэрвеня 1994 году.

Thumb
Сьцяг Інгушэтыі

Апісаньне

Сьцяг Рэспублікі Інгушэтыя ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох гарызантальных палосаў: верхняй — зялёнага, сярэдняй — белага і ніжняй — зялёнага колеру. Сярэдняя паласа — шырокая. У цэнтры шырокай белай паласы намаляваны чырвоны салярны знак.

Белы сымбалізуе чысьціню намераў і дзеяньняў, уласьцівую народу Інгушэтыі. Зялёны — абуджэньне прыроды, багацьце і ўрадлівасьць зямлі рэспублікі, а таксама іслам, які вызнаюць інгушы. Чырвоны ўвасабляе іх нялёгкую шматвяковую барацьбу супраць несправядлівасьці, за сваё выжываньне і права жыць на зямлі сваіх продкаў у міры і згодзе з суседнімі народамі.

Салярны знак азначае вечны рух Сонца і Сусьвету, узаемасувязь, бясконцасьць, вечнасьць усяго існага. Дугападобныя промні знаку зьвернутыя супраць руху гадзіньнікавай стрэлкі, па кірунку кручэньня Землі вакол Сонца, роўна і Сонца вакол сваёй восі. У такім напісаньні знак зьяўляецца знакам дабрабыту, тварэньня, бясконцага развіцьця і росквіту народу.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Герб Інгушэтыі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads