Сьцяг Буратыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяг Буратыі зьяўляецца дзяржаўным сымбалем Буратыі. Прыняты 29 кастрычніка 1992 году.

Апісаньне
Сьцяг Рэспублікі Буратыя уяўляе сабою простакутнае палатно, якое складаецца з трох гарызантальна разьмешчаных каляровых палосаў: верхняй сіняга колеру, складае дзьве чвэрці шырыні, сярэдняй белага колеру, складае адну чацьвёртую шырыні і ніжняй жоўтага колеру, складае адну чацьвёртую шырыні сьцяга. У левым верхнім куту сіняй частцы палатна сьцяга на адлегласьці адной чвэрці даўжыні сьцяга ад тронка намаляваны жоўтым колерам традыцыйны знак Буратыі — саёмба, які ўяўляе сабою малюнак месяца, Сонца і агменя ў наступнай пасьлядоўнасьці: унізе серп месяца, над ім круг сонца, а над імі малюнак агменю з трыма галінкамі полымя. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 2:3.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Герб Буратыі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads