Сьцяг Румыніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяг Румы́ніі — адзін з дзяржаўных сымбаляў Румыніі.
Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных вэртыкальных палос сіняга, жоўтага й чырвонага колеру (трыкалёр). Суадносіны — 3:2.
Быў прыняты ў 1848 годзе падчас рэвалюцыі ў Валахіі. Сьцяг нагадвае сабой некаторыя іншыя сьцягі Эўропы.
Малюнак сьцягу ствараўся пад уплывам францускага сьцягу ў 1840-я гады, аднак, колеры сьцягу маюць, мабыць, больш старажытнае паходжаньне. Упершыню яны сустракаюцца ў часы кіраваньня гаспадара Валахіі Міхая Адважнага (1593—1601). Ёсьць таксама вэрсія, што гэтыя колеры выкарыстоўваліся яшчэ ў часы гаспадара Малдовы Стэфана Вялікага (1457—1504). Чырвона-жоўта-сіні штандар стаў знакам рэвалюцыі 1821 году, узначаленай Тудорам Уладзімірэску.
З 1866 па 1948 год сьцяг Румыніі ўяўляў сабой гладкі трыкалёр. Пасьля 1948 г. на румынскім трыкалёры быў намаляваны герб СРР. У 1989 годзе ў сувязі зь зьменай дзяржаўнага ладу герб зь сьцяга быў прыбраны.
Remove ads
Сьцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі

Сьцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі складаўся з чырвонай, жоўтай і сіняй палос, разьмешчаных вэртыкальна, зь сіняй паласой у тронка. У сярэдзіне разьмешчаны герб Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі. Суадносіны бакоў сьцягу 7:10.
Падчас сьнежаньскай рэвалюцыі 1989 дэманстранты выразалі герб СРР зь сьцягу, такім чынам вяртаючы сьцягу ранейшы выгляд, якім ён быў да 1948 году. 25 сьнежня 1989 у Румыніі адноўлены ранейшы сьцяг, бяз гербу СРР.
Remove ads
Падобныя сьцягі
- Сьцяг Чаду
Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Румыніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Закон № 75 ад 16 ліпеня 1994 (рум.): вызначае памеры і колеры сьцягу, а таксама правілы яго выкарыстаньня
- Закон № 96 ад 20 траўня 1998 (рум.): усталяваў Дзень Сьцягу
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads