Сьцяна (архітэктура)
вэртыкальная канструкцыя, якая абмяжоўвае тэрыторыю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяна — вэртыкальная будаўнічая канструкцыя, якая адгароджвае ўнутраную прастору пэўнага збудаваньня або тэрыторыі.
Падрадзяляюцца на вонкавыя і ўнутраныя. Сьцены, якія адначасова з выкананьнем функцыяў агароджы служаць апорамі для іншых канструкцыйных элемэнтаў пабудовы (перакрыцьцяў, дахаў), называюцца апорнымі або капітальнымі.
Remove ads
Традыцыйнае дойлідзтва Беларусі
Самымі раньнімі на Беларусі былі драўляныя сьцены слупавой канструкцыі (замёт у шулы). Пачынаючы з раньняга сярэднявечча асноўнай стала зрубная тэхніка.
У якасьці будаўнічага матэрыялу для драўляных сьценаў звычайна ўжывалася сасна, радзей — яліна, альха, лістоўніца, дуб. Сьцены маглі класьціся з цэльнага неабчасанага бярвеньня, з абчасаных брусоў, або з дыляў.
Літаратура
- Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
- Сьцяна будынка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2, С. 316
- Сьцяна // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Суднік]. — 663 с., С. 425—426
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads