Сэкс-лялька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэкс-лялька — сэксуальная цацка, якая імітуе сэксуальнага партнэра. У большасьці сваім, лялькі імітуюць жаночае цела, але сустракаюцца і ўзоры, якія імітуюць цела мужчыны або нават жывёлы (авечка, карова).
Тыпы лялек
Самыя простыя лялькі — надзьмухальныя. Зробленыя яны, звычайна, з вінілу, маюць аддаленае падабенства з чалавекам і штучныя плоцевыя органы.
Больш складаныя лялькі зробленыя з лятэксу. У іх праўдападобныя галовы, як у манекенаў, галовы і целы выглядаюць больш праўдападобнымі, чым у надзьмухальных лялек, рукі і ногі больш падобныя да чалавечых. Некаторыя мадэлі могуць напаўняцца цёплай вадой, для стварэньня большага эфькту падабенства да чалавечага цела.

Існуюць мадэлі, якія вырабляюць з сылікону. Падабенства да чалавека ў такіх лялек можа быць амаль ідэальным. Часам яны капіруюць рэальных людзей. У такіх лялек ёсьць шкілет, зроблены з полівінілхларыду або мэталу, згінальныя суставы. Такія лялькі могуць прымаць розныя позы для зьдзяйсьненьня сэксуальных актаў. Такія лялькі больш цяжкія за таньнейшых надзьмухальных.
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads