Сэлім III
султан Асманскай імпэрыі (1761-1808) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэлі́м III (па-асманску: سليم ثالث) — султан-рэфарматар Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1789 году па 1807 год. Сын султану Мустафы III. Маці Ахмэда, Міхрышах Султан, мела грузінскае паходжаньне.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Стамбуле. Яшчэ да ўступленьня на пасад яго цікавілі досьвед вайсковай справы і навукі ў эўрапейскіх краінах. Ён паспрабаваў вывучыць чыньнікі крызы ва ўнутраным разьвіцьці Асманскай імпэрыі і прыйшоў да высновы, што дзеля выратаваньня краіны неабходныя рэформы. У 1793 году выдаў загад аб стварэньні новага войска, сфармаванага на эўрапейскі ўзор. Сэлім шмат зрабіў для разьвіцьця вайскова-марскіх сілаў і артылерыі. Запрасіў вялікую колькасьць эўрапейскіх інжынэраў, майстроў і выкладчыкаў. У 1795 годзе на загад султану была пабудавана вялікая друкарня ў мястэчку Юскюдар, дзе былі надрукаваны працы эўрапейскіх аўтараў па матэматыцы, вайсковай справе ды іншых галінаў.
За часам панаваньня Сэліма III Асманская імпэрыя вяла вайну супраць Расейскай імпэрыі ў 1787—1791 і 1806—1812 гадох, якія аднак выявіліся стратнымі для турэцкага боку. Паводле Яскай мірнай дамовы туркі згадзіліся на далучэньне Крыму да Расеі. Акрамя таго, на час панаваньня Сэліму прыпала француская навала на Эгіпет. Не зважаючы на рэформы, якія рабіў султан, плёну яны не далі. У выніку, склалася апазыцыйная кааліцыя супраць султану, якая была не задаволеная рэформамі. Янычары ў канчатковым рахунку зрынулі Сэліма з пасаду і абралі ягонага стрыечнага брата Мустафу IV новым султанам. Пасьля Сэлім быў забіты.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads