Сэрвіюс Туліюс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэрвіюс Туліюс (па-лацінску: Servius Tullius) — паводле паданьня 6-ы цар Старажытнага Рыма, сын Акрэсіі, нявольніцы царыцы Танаквіль. Стаў царом, дзякуючы намаганьням царыцы Танаквіль. Сэрвіюсу Туліюсу прыпісваюцца ажыцьцяўленьне дзяржаўнай рэформы, заснаваньне храму Дыяны на Авэнтынскім пагорку, а таксама заснаваньне іншых храмаў. Лічыцца першай вядомай ахвярай дарожнага здарэньня — ён быў наўмысна пераеханы калясьніцай сваёй малодшай дачкой[1].
Імпэратар Кляўдыюс, які яшчэ ведаў старую этрускую літаратуру, цьвердзіў, што сапраўдным імём Сэрвіюса Туліюса, да самага займаньня трону, было этрускае імя Мастарна, і што Сэрвіюс быў этрускам. Вядомая выява нейкага Мастарны на фрэсцы ў «маўзалеі Франсўа» ў Вульчы, калі той вызваляе з палону свайго сябра Цэліюса Вібэна. Падобную гісторыю пераказваў і Кляўдыюс, таму імаверна, што яна была вядомая й у III стагодзьдзі да н. э. у этрускім горадзе Вульчы, і што фрэскі зьяўляюцца копіямі рымскіх фрэсак з падзеямі ранейшай рымскай гісторыі.
Папярэднік Люцыюс Тарквініюс Прыск |
Цар Рыма 578 да н. э.—535 да н. э. |
Наступнік Люцыюс Тарквініюс Ганарысты |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads