Сэрдар Азмун

іранскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэрдар Азмун
Remove ads

Сэрда́р Азму́н (па-пэрсыдзку: سردار آزمون; нар. 1 студзеня 1995 году, Гамбэдэ-Кавус, Іран) — іранскі футбаліст, нападнік клюбу «Шабаб Аль-Аглі» з ААЭ і нацыянальнай зборнай Ірану. Сэрдар зьяўляецца іранцам туркмэнскага паходжаньня.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Азмун з 15 гадоў выступаў за ісфаганскі клюб «Сэпаган», які выступае ў найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Ірану. У склад казанскага «Рубіну» перайшоў у 17 гадоў, у сьнежні 2012 году, стаўшы ўжо другім іранцам у камандзе пасьля падпісанага ў студзені таго ж году брамніка Алірэза Хагігі[2]. Ён стаў самым маладым іранскім гульцом у гісторыі, які выступае за замежны клюб[3].

Першы афіцыйны матч за «Рубін» згуляў 25 ліпеня 2013 году ў Лізе Эўропы супраць сэрбскай «Ягодзіны». 29 жніўня ў матчы Лігі Эўропы супраць «Мольдэ» выйшаў на замену і на 84-й хвіліне забіў гол. 6 кастрычніка 2013 году дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі, выйшаўшы на замену на 73 хвіліне ў хатнім матчы супраць «Анжы», на дададзенай хвіліне другога тайму адзначыўся першым голам у афіцыйных матчах чэмпіянату Расеі, а таксама зарабіў пэнальці[4].

Міжнародная

У кастрычніку 2013 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Ірану[5]. Дэбютаваў 26 траўня 2014 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чарнагорыі, выйшаўшы на замену ў 60-й хвіліне.

Remove ads

Дасягненьні

«Зэніт»:

«Шабаб Аль-Аглі»:

  • Чэмпіён ААЭ: 2025
  • Уладальнік Супэркубка ААЭ: 2024

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads