Сямён Гершгорын
Беларускі савецкі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Аро́навіч Гершго́рын (24 жніўня [ст. ст. 11 жніўня] 1901, Пружаны, Расейская імпэрыя — 30 траўня 1933, Ленінград, РСФСР) — савецкі матэматык. Працаваў у галіне дастасоўнай матэматыкі; найбольш вядомыя ягоныя працы, што адносяцца да колькаснага і мэханічнага інтэграваньня дыфэрэнцыйных раўнаньняў у частковых вытворных.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Пружанах (цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі). Скончыў Петраградзкі тэхналягічны інстытут (1923). Прафэсар (1930). З 1930 року працаваў у Ленінградзкім політэхнічным інстытуце(ru). Займаўся працамі па альгебры, тэорыі функцый, набліжаных і колькасных мэтадах (тэарэма Гершгорына для малых ваганьняў у мэтадах функцыянальнага аналізу), колькасным і мэханічным інтэграваньні дыфэрэнцыйных раўнаньняў з частковымі вытворнымі.
Сканаў ад раптоўнай хваробы ў маладым веку[2].
Remove ads
Дасьледваньні
У сваёй піянэрскай працы 1929 року[3] С. А. Гершгорын прапанаваў выкарыстоўваць сетку з супраціўленьняў для экспэрымэнтальнага разьвязаньня раўнаньня Ляпляса. Аўтар кругавой тэарэмы па тэорыі матрыцаў.
Сэрыя працаў С. А. Гершгорына спрыяла зьяўленьню новае клясы аналягавых вылічальных машын — электраінтэгратараў сеткавага тыпу, якія надта прадукцыйна ўжываліся ўсутыч да 70-х рокаў XX стагодзьдзя. Сеткавыя электраінтэгратары ўжо ў 30-я рокі дазвалялі дасьледаваць сыстэмы, якія зьмяшчалі больш за мільён ячэек — рэкорд, пераўзыдзены лічбавымі ЭВМ толькі ў 90-х[4][5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads