Сяргей Гурулёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Пятровіч Гурулёў (нарадзіўся 21 лютага 1953, Чыцінская вобласьць, РСФСР) — беларускі вайсковец, генэрал-лейтэнат, начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў — першы намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Хуткія факты Месца нараджэньня, Прыналежнасьць ...

Скончыў у 1974 годзе Благавешчанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню. Служыў камандзірам вучэбнага танкавага ўзводу, роты, начальнікам штабу — намесьнікам камандзіра танкавага батальёну ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Пасьля ў Групе савецкіх войскаў у НДР.

У 1986 скончыў з адзнакаю Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў. Далей служыў на Беларусі. Камандзір танкавага палка, мотастралковай дывізіі, асобнай мэханізаванай брыгады.

У 1997 паступіў у Ваенную акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі, якую скончыў з адзнакай і залатым мэдалём.

Зь ліпеня 2000 — камандзір армейскага корпусу, зь лютага 2001 — начальнік Галоўнага штабу Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь — першы намесьнік міністра абароны.

4 сьнежня 2009 году прызначаны старшынём Ваенна-прамысловага камітэту[2].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads