Сяргей Канановіч

беларускі музыка, сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Канановіч (нар. 29 лютага 1972; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, але музычнай адукацыі ня мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спэцыяльнасьці «географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў зьвязаць жыцьцё з музыкай.

Першы гурт — «Jar Jabber» (1994). Разам з Уладам Плюшчавым ды Зьмітром Харытановічам заснаваў гурт Hasta La Fillsta[1], у якім граў на гітары[2]. У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фэстываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (2001—2010)[3] і Zet, адзін з аўтараў музыкі, сьпявак, гітарыст і бас-гітарыст гурта Pomidor/OFF[4][5]. Граў таксама з гуртамі «Палац», žygimont VAZA, Зьмітром Вайцюшкевічам, N.R.M.[6]. Удзельнічаў у стварэньні альбома «Патас/Попс/Прапаганда» гурту . Удзельнічаў у запісе альбома Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «Ваячак», граў на электрагітары[7]. У 2016 годзе прымаў удзел у запісе песьні «Дзякуй Б-гу» Пінхаса Цынмана[8] і напісаў аранжыроўкі для альбома Пінхаса Цынмана «Усё будзе гут» у стылі рэгі[9].

З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру ды гранджу.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads