Сяргей Песьякоў

расейскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Песьякоў
Remove ads

Сярге́й Песьякоў (па-расейску: Сергей Песьяков; нарадзіўся 16 сьнежня 1988 году, Іванава, СССР) — расейскі футбаліст, брамнік клюбу «Крылы Саветаў».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

На дарослым узроўні дэбютаваў у складзе яраслаўскага «Шыньніку» ў 2006 годзе ў другой палове сэзону, адыграўшы 2 матчы й прапусьціўшы 5 мячоў. У 2007 годзе Песьякоў быў аддадзены ў арэнду ў іванаўскі «Тэкстыльшчык-Тэлекам», дзе да канца сэзону стаў асноўным брамнікам каманды.

Сэзон 2008 году, калі «Шыньнік» зноўку, праз год, вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, Песьякоў пачынаў у якасьці брамніка моладзевага складу. У другой палове чэмпіянату асноўны брамнік «Шыньніку» Аляксей Сьцяпанаў з-за няўпэўненай гульні трапіў у запас, і ягонае месца ў браме заняў Сяргей.

У ліпені 2009 году быў набыты маскоўскім «Спартаком». Сума трансфэру склала прыкладна 500 тысячаў даляраў. 21 ліпеня 2010 году Песьякоў дэбютаваў у складзе новага клюбу ў матчы чэмпіянату Расеі супраць «Сібіры».

Remove ads

Дасягненьні

«Спартак»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads