Сярэдняя школа імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (Вільня)
сярэдняя навучальная ўстанова ў Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гімна́зія імя́ Ю́зэфа Ігна́цыя Крашэ́ўскага ў Ві́льні (па-летувіску: Vilniaus Juzefo Ignacijaus Kraševskio vidurinė mokykla, па-польску: Gimnazjum im. Józefa Ignacego Kraszewskiego w Wilnie) — сярэдняя школа з польскай мовай навучаньня. Знаходзіцца ў Вільні (Летува) на вуліцы Rugiagėlių (бел. Валошкавая), 15. Названая ў гонар польскага пісьменьніка Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага.
Да II сусьветнае вайны на месцы школы знаходзілася гімназія імя сьв. Казімера. У 1945 року ў Новай Вілейцы (цяпер раён Вільні) была створаная XXVI гімназія з польскай мовай навучаньня, у 1954 пераўтвораная ў сярэднюю школу.
У 1951 року тымчасовая гімназія атрымала новы будынак, пазьней некалькі разоў разбудоўваны. У 1993 року школе нададзенае імя Крашэўскага.
Remove ads
Вядомыя навучэнцы
- Чэслаў Акінчыц (палітык, юрыст)
- Адам Божабагаты (скончыў даваенную гімназію сьв. Казімера)
- Войцех Божабагаты (скончыў даваенную гімназію сьв. Казімера)
- Славамір Варатынскі (паэт)
Літаратура
- Irena Kontowt-Okulewiczowa, Anna Krystyna Kalenkiewicz-Mirowicz. Państwowe Gimnazjum im. św. Kazimierza w Nowej Wilejce: wspomnienia Ireny Kontowt-Okulewiczowej, Anny Krystyny Kalenkiewicz-Mirowiczowej. — Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2003. — 184 с. — ISBN 9788387865405
- Wileńska encyklopedia 1939—2005 / Mieczysław Jackiewicz (red.). — Warszawa: 2007. — 703 с. — ISBN 83-89913-95-1
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная бачына (лет.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads