Сіндзі Кагава
японскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́ндзі Каґа́ва (па-японску: 香川 真司; нар. 17 сакавіка 1989 году, Кобэ, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сэрэза Осака» і нацыянальнай зборнай Японіі. Пераможца Кубка Азіі 2011 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У 12 гадоў Сіндзі быў запрошаны ў акадэмію Міягі, адкуль у 16 гадоў перайшоў у клюб «Сэрэза Осака». Стаў першым японскім футбалістам, якія падпісаў прафэсійны кантракт да заканчэньня школы. У 2010 годзе дэбютаваў у Джэй-лізе, згуляўшы 11 матчаў і забіўшы 7 мячоў.
Выдатны старт у «Сэрэса Осака» ўмацаваў пазыцыю дортмундзкай «Барусіі» ў тым, што Сіндзі зможа ўзмацніць клюб. 1 ліпеня 2010 году стала вядома, што клюбы дамовіліся паміж сабой на трансфэр. 12 ліпеня Сіндзі падпісаў кантракт з дортмундцамі тэрмінам на тры гады[3]. У гульнях за нямецкі клюб стаўся адным зь лідэраў каманды.
5 чэрвеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Кагавы ў ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. 22 чэрвеня футбаліст прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў Манчэстэры, атрымаў дазвол на працу й падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[5]. 20 жніўня дэбютаваў за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы супраць «Эвэртана»[6].
Улетку 2014 году вярнуўся ў Нямеччыну, бо ў «Манчэстэр Юнайтэд» гэтак ня здолеў замацавацца.
Міжнародная
24 траўня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Японіі таварыскім матчам супраць зборнай Кот-д’Івуару, які завяршыўся перамогай японцаў зь лікам 1:0.
Remove ads
Дасягненьні
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012, 2017
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2013
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2013
ПАОК:
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2021
Японія:
- Уладальнік Кубка Азіі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads