Сінюхавыя
сямейства кветкавых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сінюхавыя (Polemoniaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 26 родаў і 350 відаў[1]. Расьліны клады Asterids.
Remove ads
Апісаньне
Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы (шматгадовыя, рэдка аднагадовыя), рэдка паўхмызьнякі або ліяны. Сьцеблы і лісьце часта з моцным пахам. Лісьце простае або складанае, чарговае або (рэдка) супратыўнае, суцэльнае або дольчатае або зубчастае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або (рэдка) адзіночныя, маюць (4)5 частак. Плод — каробачка. Насеньне ад аднаго да многіх на каробачку, круглявае, яйкападобнае або вераценападобнае, часам крылатае, часта ліпучае калі мокрае[2][3].
Remove ads
Арэал
Распаўсюджваньне: у Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы (большасьць відаў) і Паўднёвай Амэрыцы[2][3][4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads