Сўіндан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сўі́ндан (па-ангельску: Swindon) — горад у графстве Ўілтшыр на паўднёвым захадзе Ангельшчыны. Месьціцца паміж Брысталам у 56 кілямэтрах на захад і Рэдынгам, на такой жа адлегласьці на ўсход. Да Лёндану адлегласьць складае 114 км. Паводле зьвестак перапісу навельніцтва 2011 году, у Сўіндане пражывала крыху больш за 182 тысяч чалавек[1]. У горадзе знаходзіцца завод па вытворчасьці аўтамабіляў Honda, які плянуецца зачыніць у 2021 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Англасаксонскае паселішча на месцы сучаснага гораду разьмяшчалася ў абароненым становішчы на вяршыні вапняковага ўзгорка. Яно згадваецца ў Кнізе Страшэнага суду 1086 году. Да бітвы пры Гастынгсе Сўіндан належаў англасаксонскаму тэну зь імём Леафгіт[2]. Сўіндан быў невялікім мястэчкам, у асноўным меўся невялікі раздробны гандаль, прыблізна да 1848 году. Індустрыяльная рэвалюцыя была прычынай паскарэньня росквіту гораду. Будаўніцтва каналу Ўілтса і Бэркса ў 1810 годзе і Паўночнага канала Ўілтса ў 1819 годзе прывялі да росту гандлю ў гэтым рэгіёне, і колькасьць насельніцтва Сўіндана пачала расьці. У XIX стагодзьдзі горад стаў важным чыгуначным вузлом, бо ў горадзе зьявіліся прадпрыемсты па абслугоўваньню і рамонту цягнікоў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads