Табу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Табу́ — забарона, прынятая ў грамадзтве (пад страхам пакараньня), накладваецца на якія-небудзь дзеяньні або словы чальцоў гэтае супольнасьці. Табу часта зьяўляюцца падставай для прыняцьця розных законаў, маральных прынцыпаў і г. д. Свайго разьвіцьця табу дасягнула ў Палінэзіі, дзе табуіраваліся многія жывёлы, людзі, выказваньні, учынкі.
У беларускай культуры
На Дзяды лічылася, што нельга прыбіраць са стала, каб продкі маглі пачаставацца вячэрай жывых.[1] У гаворцы табуірывалася тэма хваробы, абавязкова дадаваліся фразы «Ня тут кажучы», «Не раўнуючы»[2]. Табу на дзеяньні — нельга было гайдаць нагой, бо лічылася, што на калена можа сесьці чорт[3].
- Забарона кідаць стоптаныя лапці (атопкі) абы куды, прадпісаньне класьці іх на дах.
- Забарона спаць перад захадам сонца: вера ва ўзьнікненьне ліхаманкі
- Забарона класьці нож лязом дагары: будзе непрыемнасьць (захавалася да сёньняшняга часу)
- Забарона ісьці па саломінках, што ляжаць крыж на крыж: можа забалець нага.
Нельга было паказваць немаўлят да пэўнага ўзросту староньнім людзям (каб не сурочылі). Да сёньняшняга дня захавалася табу на бусла.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads