Таварыства беларускіх настаўнікаў у Латвіі
грамадзкая арганізацыя ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тава́рыства белару́скіх вучыцялёў — аб’яднаньне беларускіх настаўнікаў Латвіі, заснаванае ў 1923 року. Старшыня — Кастусь Езавітаў.
Мінуўшчына
Пасьля здабыцьця Латвіяй незалежнасьці беларуская меншасьць, якая кампактна пражывала ва Ўсходняй Латвіі ды Ілукштанчыне, пачала апекавацца беларускай адукацыяй: школамі, настаўніцкімі курсамі. У 1921 року створаныя беларускае культурна-прасьветнае таварыства „Бацькаўшчына“ (Дзьвінск) і беларускі аддзел пры Міністэрстве асьветы[1].
Урэшце з ростам беларускага насельніцтва прысьпеў час для стварэньня асобнага настаўніцкага таварыства, і 10—11 жніўня 1923 року на Кангрэсе беларускіх настаўнікаў было заснаванае Таварыства беларускіх вучыцялёў. 2 верасьня 1925 року Рыскі акруговы суд афіцыйна зацьвердзіў Статут арганізацыі. Ужо ў першы год існаваньня таварыства ўвайшло ў «Агульналатвійскі вучыцельскі хаўрус» дэмакратычнага кірунку[1].
Пасьля ўсталяваньня дыктатуры Улманіса праводзіць нацыянальную палітыку меншасьцей стала значна складаней. ТБВ працягвала дзейнасьць да канца 1930-х, а ў жніўні 1939 року перайменаванае ў Беларускае таварыства ў Латвіі[2].
Remove ads
Дзейнасьць
Галоўную ўвагу ў сваёй працы Таварыства беларускіх вучыцялёў накіроўвала на разьвіцьцё беларускай школы ў Латвіі: сябры арганізацыі адкрывалі беларускія школы, заахвочвалі беларусаў да навучаньня, аказвалі фінансавую падтрымку[1]. У 1933 року адбыўся першы выпуск навучэнцаў Рыскай настаўніцкай гімназіі імя Францішка Скарыны[3].
Пад рэдакцыяй Кастуся Езавітава выдавала ў Рызе пэдагагічна-грамадзкі штомесячнік «Беларуская школа ў Латвіі»[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads