Тадэвуш Кундзіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тадэвуш Кундзіч (па-польску: Tadeusz Kundzicz; 15 кастрычніка 1747, Крынічын, цяпер Пасвольскі раён, Панявескі павет, Летува-15 студзеня 1829) — рымска-каталіцкі дзеяч, навуковец.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

6 жніўня 1772 уступіў у Таварыства Езуса, 8 сьнежня 1773 высьвечаны на ксяндза. У 1768-1771 выкладаў граматыку, геамэтрыю й францускую мову, у 1771-1773 францускую мову й сынтаксыс. У 1773-1777 працаваў у абсэрваторыі Віленскага ўнівэрсытэту. У 1777-1780 выкладаў элемэнтарную матэматыку ў Віленскім унівэрсытэце, у 1780-1803 — практычную матэматыку: гідрастатыку, гідраўліку, аэрамэтрыю, архітэктуру, фартыфікацыю й піратэхніку. Ад 1780 прафэсар. У 1794 уваходзіў у Адукацыйную камісію.

У 1803—1807 прэфэкт віленскае сэмінарыі. Ад 1796 канцлер віленскае дыяцэзіі, ад 1808 канонік віленскае капітулы. 10 ліпеня 1815 прызначаны тытулярным біскупам анастасыёпальскім і біскупам-суфраганам троцкім, кансакраваны 8 траўня 1817. У 1815-1822 генэральны вікарый дыяцэзіі.

Папярэднік
Ігнат Гоўвалт
Біскупы-суфраганы троцкія
1815-1829
Наступнік
Ян Цывінскі
Папярэднік
Франчэско Марыя д'Эстэ
Анастасыёпальскія біскупы
1815—1829
Наступнік
Анджэлё Андрэа Дзатолі
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads