Такуарэмбо
горад ва Ўругваі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Такуарэмбо́ (па-гішпанску: Tacuarembó) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце.
Remove ads
Гісторыя

Паселішча на месцы сучаснага гораду было закладзенае 24 кастрычніка 1831 году на загад прэзыдэнта Фруктуосы Рывэры. Задача была ўскладзенае на брата прэзыдэнта палкоўніка Бэрнабэ Рывэру. Палкоўнік выправіўся з Мантэвідэо на трохмесячнае падарожжа з караванам вазкоў і сем’яў да берагу ракі Такуарэмбоці, што на мове гуарані адзначае «рака чароту». Месца было дасьледавана і падзеленае на надзелы. 21 студзеня 1832 году палкоўнік афіцыйна заклаў горад пад назвай Сан-Фруктуоса ў гонар Сьвятога Фруктуосы Тарагонскага і свайго брата.
Да 1837 году Сан-Фруктуоса хутка квітнела. Да таго часу ў паселішчы налічвалася больш за 500 жыхароў, меўся суд, вайсковы камандзір, парафіяльны сьвятар, мэр і камісія па грамадзкіх справах. 16 чэрвеня 1837 году быў утвораны дэпартамэнт, а паселішча сталася ягоным цэнтрам. Сан-Фруктуоса працягвала расьці, і, у выніку, 17 ліпеня 1895 году атрымала статус мястэчка. У наступным было зьмененае імя на сучаснае, а 24 чэрвеня 1912 году асобным актам Такуарэмбо было нададзенае статус гораду[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads