Тальяці

места ў Самарскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тальяці
Remove ads

Талья́ці (па-расейску: Тольятти; да 1964 г. Ста́ўрапаль) — горад у Расеі, гарадзкая акруга ў складзе Самарскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 705,5 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1737 годзе.

Хуткія факты

Горад разьмешчаны ў сярэднім цячэньні ракі Волгі, на яе левым беразе, за 95 км уверх па цячэньні ад Самары.

Сучасны Тальяці — буйны прамысловы і эканамічны цэнтар. Горадаўтваральным прадпрыемствам зьяўляецца ААТ «Аўтаваз». Таксама ў горадзе разьмешчаны аўтамабільны завод кампаніі «GM-АВТОВАЗ» і мноства прадпрыемстваў па вытворчасьці аўтакампанэнтаў і матэрыялаў, найбуйнейшымі зь якіх зьяўляюцца «Автовазагрегат» і «Вазинтерсервис». Таксама ў горадзе разьмешчаныя заводы цэмэнтавага машынабудаваньня, суднарамонтна-мэханічны, трансфарматарны, супрацьпажарнага абсталяваньня, завод ахоўных пакрыцьцяў і пластмасаў, «Завод тэхналягічнага абсталяваньня». Таксама разьвітыя хімічная галіна і электраэнэргетыка.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads